Вы тут

Мы бачым зверскае стаўленне да людзей, якія па ўсіх міжнародных нормах з’яўляюцца бежанцамі


Старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Беларусі Ягор МАКАРЭВІЧ падзяліўся з журналістамі сваім стаўленнем да крызісу на беларуска-польскай мяжы і даў ацэнку дзеянням калектыўнага Захаду:


— Мы бачым, як у інфармацыйным полі гэтую тэму імкнуцца паднесці, асабліва апаненты беларускай улады. Мы лічым, што тут не павінна быць ніякіх інсінуацый. Гэта вялікая праблема, у першую чаргу для бежанцаў, для тых людзей, якія бягуць ад вайны. Таму члены Маладзёжнага парламента сустракаюцца ў студэнцкіх калектывах. Літаральна на мінулым тыдні прайшло некалькі такіх сустрэч, каб маладыя людзі сапраўды разумелі вытокі гэтай праблемы. А вытокі тут адны — варварская палітыка калектыўнага Захаду, якая накіравана на разбурэнне суверэнных дзяржаў. І сёння гэтыя людзі бягуць ад вайны і гора, — перакананы старшыня Маладзёжнага савета.

Ягор Макарэвіч звяртае ўвагу на тое, маладыя людзі ў Беларусі сёння маюць не толькі цяперашнія дасягненні суверэннай дзяржавы, але і выразна бачаць будучыню ў сваёй краіне, асацыююць сябе са сваёй краінай. 

— Людзей, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, на жаль, пазбавілі цяперашняга, а падобнымі дзеяннямі іх спрабуюць пазбавіць і будучыні, — падкрэслівае суразмоўнік і акцэнтуе ўвагу на тым, як краіны калектыўнага Захаду праблему бежанцаў, якія зараз пакутуюць на беларуска-польскай мяжы, спрабуюць усялякім чынам перакінуць на плечы Беларусі. — Але яна павінна вырашацца тымі краінамі, якія сталі лакаматывам у гэтым працэсе.

Малады парламентарый выказаў надзею на як мага хутчэйшае вырашэнне праблемы бежанцаў на беларуска-польскай мяжы. 

— Бо немагчыма ў цывілізаваным свеце дапускаць такое стаўленне да людзей. У першую чаргу да дзяцей і жанчын, — падкрэсліў ён. 
Акрамя таго, ён узгадаў падзеі мінулага года, калі беларускае грамадства спрабавалі навучыць «дэмакратыі», «свабодзе слова», «правам чалавека», нягледзячы на тое, што наша краіна абараняла свае дзяржаўныя інтарэсы, канстытуцыйны лад і выбар, зроблены народам. 

— А сёння мы бачым зверскае стаўленне да людзей, якія з пункту гледжання ўсіх міжнародных нормаў з’яўляюцца бежанцамі, шукаюць прытулку і просяць іх прыняць у тых краінах, якія ў свой час іх да сябе запрашалі, — рэзюмаваў Ягор Макарэвіч.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.