Вы тут

Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі пачнецца на наступным тыдні


Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі пачнецца на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка па выніках нарады ў Прэзідэнта па пытаннях змянення Канстытуцыі, перадае БелТА.


Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у час нарады яшчэ раз былі дэталёва разгледжаны ўсе раздзелы праекта Канстытуцыі. «У выніку прынята рашэнне — на наступным тыдні мы пачынаем усенароднае абмеркаванне. Адпаведна, праект Канстытуцыі з’явіцца ў сродках масавай інфармацыі, на партале нашага цэнтра (Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. — Заўвага БелТА)», — сказаў Ігар Сергеенка.

Канкрэтны тэрмін для грамадскага абмеркавання пакуль не адводзіцца: усё залежыць ад актыўнасці грамадзян. «Мы разлічваем, што нашы грамадзяне актыўна адгукнуцца, унясуць свае прапановы, якія будуць у далейшым улічаны і дапрацаваны ў ходзе наступнага этапу — па выніках усенароднага абмеркавання на розных дыялогавых пляцоўках, сустрэчах у калектывах, проста абмеркавання грамадзянамі мы выйдзем на канкрэтны тэкст Канстытуцыі, будзе адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы аб назначэнні дня рэферэндуму», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі.

Свае прапановы грамадзяне могуць накіроўваць у парламент, Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, у сродкі масавай інфармацыі. «Усе меркаванні будуць пачуты, — запэўніў Ігар Сергеенка. — Мы чакаем водгуку, канструктыўных прапаноў».

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.