Вы тут

Топ-6 дрэнных парад ад візажыста. Гэта павінна ведаць кожная жанчына!


На шчасце, наша жыццё напоўнена святамі, сярод якіх як афіцыйныя, так і асабістыя даты. Вяселлі, дні нараджэння, юбілеі... Чым не магчымасць бліснуць сярод сябровак ды не толькі. І вось, нарэшце, у вас з’явілася нагода заззяць. Што рабіць, каб выглядаць на ўсе сто? Па-першае, прадумаць модны лук. Па-другое, знайсці прафесійнага майстра па прычосках і візажыста, а лепш «два ў адным». Менавіта гэты чалавек павінен рэалізаваць усе вашы жаданні і за паўтары-дзве гадзіны пераўтварыць вас у багіню. Але тут ёсць нюанс: 80 % поспеху ў справе прыгажосці залежыць выключна ад вас! 


Разам з візажыстам, чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь — 2021 Вікторыяй ЧЭЧЫНАЙ мы паразважалі на тэму «Што перашкаджае стварэнню якаснага макіяжу?» Атрымаліся выключна дрэнныя парады. Вывучаем ды робім наадварот.

ДРЭННАЯ ПАРАДА № 1. Ніколі не змывайце макіяж перад сном.

Не марнуйце час на касметычныя працэдуры ўвечары. Дзень быў доўгі і насычаны, вы так стаміліся! Лепш паспіце на 10 хвілін больш. Вам жа падабаецца прачнуцца раніцай з чорнымі кругамі ды ацёкамі пад вачыма.

ДРЭННАЯ ПАРАДА № 2. Ніколі не ачышчайце і не ўвільгатняйце скуру твару.

Сама прырода паклапацілася пра скуру вашага твару, што можа быць лепш! Скрабы, тонікі, крэмы, сывараткі – гэта маркетынг, не больш! Не мае сэнсу, што танальная аснова пакрые скуру твару няроўна і макіяж будзе сапсаваны.  

ДРЭННАЯ ПАРАДА № 3. Нельга наносіць танальны крэм на ўвесь твар.

Так, лепш сэканомце ваш дарагі танальнік! Дастаткова пакласці яго пад вочы і на праблемныя месцы на твары. А калі танальнік цямнейшы ці святлейшы за скуру? Не страшна! Вобраз “прыгожай панды” цяпер у трэндзе. Не сачыць за модай – гэта ж глупства!

ДРЭННАЯ ПАРАДА № 4. Пасля танальнага крэму можна адразу наносіць цені, румяны і карэктар.

Навошта аддаваць грошы на пудру? Дастаткова і танальніка. На яго можна смела наносіць румяны, цені, карэктар. Не важна, што з-за адсутнасці пудры на скуры, вы не зможаце нанесці іх роўна. Фізіка і візаж – гэта не ваш канёк!

ДРЭННАЯ ПАРАДА № 5. Для макіяжу трэба выкарыстоўваць выключна сінтэтычныя пэндзлі.  

Яшчэ адзін момант, пры якім якасць вашага макіяжу не мае аніякага значэння! Самае галоўнае, што пры вытворчасці штучных пэндзляў, ніводная жывёла не  пацярпела.  

ДРЭННАЯ ПАРАДА № 6. У любы час сутак рабіце яркі макіяж і вачэй, і вуснаў.

Уявіце сабе, smoky eyes, red lips. Пры такім падыходзе, вы несумненна станеце цэнтрам увагі. Але ж нельга забывацца на адпавяданне макіяжу моманту. Каб не прагадаць, зрабіце акцэнт на чымсьці адным: на вачах або на вуснах. Вы павінны выглядаць арганічна, а не недарэчна! 

Калі, прачытаўшы наш артыкул, вы пазналі сябе, настойліва раім перагледзець свае адносіны да догляду за скурай твару і крыху больш даведацца пра правілы макіяжу. Чым больш жанчына клапоціцца пра свой знешні выгляд, тым больш якасна яна выглядае. Будзьце прыгожымі!

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота з архіва Вікторыі ЧЭЧЫНАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.