Вы тут

Сенатар: Умацаванне Саюзнай дзяржавы — непазбежны гістарычны працэс


Алег Дзьячэнка, Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, прарэктар па вучэбнай частцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А.Куляшова:


— Прапагандысцкай шуміхай аб уяўнай «расійскай ваеннай пагрозе» амерыканская адміністрацыя толькі прыкрывае меры па нарошчванні натаўскай ваеннай групоўкі ля межаў Беларусі і перадачы рознага кшталту ўзбраенняў палітычным рэжымам, якія знаходзяцца фактычна пад знешнім кіраваннем, — перакананы сенатар. 

Ён звяртае ўвагу, што дзеля адпаведнай апрацоўкі заходніх абывацеляў літаральна на каленях экспертамі і кансультантамі пішуцца фантастычныя сцэнарыі, якія павінны паказаць немінучасць расійскага ўзброенага ўварвання ў адну з былых савецкіх рэспублік.

— Несуцішнае палітычнае буянства, захапленне міфатворчасцю і адыход ад рэальнасці перашкаджаюць лідарам калектыўнага Захаду цвяроза глядзець на ваенна-палітычнае ўмацаванне Саюзнай дзяржавы і адэкватна ўспрымаць гэты непазбежны гістарычны працэс, — акцэнтуе ўвагу Алег Дзячэнка. — Таму менавіта заходнія афіцыйныя асобы нясуць сёння адказнасць за наўмыснае нагнятанне істэрыі, стварэнне атмасферы псіхозу і далейшае абвастрэнне міжнароднай напружанасці ў рэгіёне.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.