Вы тут

Эстафета Алімпійскага агню прайшла сёння ў Пекінскім парку Іхэюань


Нагадаем, што афіцыйная цырымонія адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2022 адбудзецца сёння ўвечары, 4 лютага, у кітайскай сталіцы.


Учора лідар краіны Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай зробіць усё магчымае, каб зімовыя Алімпійскія гульні прайшлі кампактна, бяспечна і відовішчна, выступаючы з відэазваротам да ўдзельнікаў цырымоніі адкрыцця 139-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта /МАК/.

Трэба сказаць, што Пекін двойчы ўжо прымае алімпіяды: упершыню гэта адбылося ў 2008-м, калі сталіца КНР прымала летнія Алімпійскія гульні. Дэвіз спартыўных спаборніцтваў тады гучаў «Адзін свет — адна мара». Зімовая Алімпіяда-2022 зараз аб’яднае спартсменаў з усяго свету пад дэвізам «Разам — дзеля агульнай будучыні». 

Паводле інфармацыі кітайскага боку, падрыхтоўка да зімовай Алімпіяды дазволіла гэтай краіне прыцягнуць 300 мільёнаў чалавек да заняткаў зімовымі відамі спорту, шмат у чым стымуляваць развіццё рэгіёнаў, спрыяла паляпшэнню экалогіі, зялёным інавацыям, павышэнню дабрабыту насельніцтва, адкрыўшы тым самым новыя і шырокія магчымасці для прасоўвання зімовых відаў спорту ва ўсім свеце.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Фота: russian.news.cn

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.