Вы тут

Калі ўначы ў нас слабы мінус, то ўдзень амаль паўсюдна упэўнены плюс


Выключна некамфортнае надвор’е (для гэтай пары года) будзе трымацца на працягу ўсяго рабочага тыдня. Будзе значна цяплей «запланаванага графіка», але ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, а раніцай і ноччу — галалёдзіца на дарогах, значна прыпсуюць амаль вясновае надвор’е. Бо такі тэмпературны рэжым апярэджвае каляндар і адпавядае кліматычным паказчыкам пачатку сакавіка, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак, 8 лютага, уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Удзень у аўторак, пераважна па заходняй палове краіны, часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны, удзень па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, у дзённыя — ад 1 марозу да плюс 4 градусаў.

Амаль паўсюдна будуць ісці ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу і ў гэтую сераду. Уначы і раніцай 9 лютага на асобных участках дарог будзе назірацца сур’ёзная галалёдзіца. Месцамі магчымы туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да плюс 3. Удзень тэмпература паветра будзе ад нуля да 7 цяпла.

Адліга выйдзе на свае тэмпературныя максімумы менавіта ў чацвер. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы з мокрым снегам. Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 1 градуса да 6 цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад 1 да 8 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу часам магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі прагназуецца туман. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла, а ўдзень — ад нуля да плюс 5 градусаў. Люты, дзе твае сур’ёзныя маразы?

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.