Вы тут

Удзельнікі праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач


Расійскія вайскоўцы, якія таксама ўдзельнічаюць у ёй, ужо прыбылі ў Беларусь. У прыватнасці, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны, узброеныя зенітнымі ракетнымі сістэмамі С-400 «Трыумф», якія дыслакуюцца на Далёкім Усходзе, заступілі на баявое дзяжурства ў складзе Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі. 


Падчас розыгрышу эпізодаў практычных дзеянняў.

За адным з эпізодаў па знішчэнні незаконных узброеных фарміраванняў, які быў на днях адпрацаваны, назіралі кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі — генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і генерал арміі Сяргей Шайгу. 

Нагадаем, задума сумеснай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы была зацверджана Прэзідэнтам Беларусі. Галоўным вынікам мерапрыемстваў, якія запланаваны, стане ацэнка здольнасці органаў ваеннага ўпраўлення і войскаў (сіл) выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Запланаванае ў межах праверкі сумеснае беларуска-расійскае вучэнне «Саюзная рашучасць — 2022» пачнецца 10 лютага. Яго тэма — папярэджанне і адбіццё агрэсіі падчас вядзення абарончай аперацыі, а таксама супрацьдзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы. Вучэнне стане завяршальным этапам сумеснай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы і накіравана, перш за ўсё, на павышэнне навучанасці войскаў. Манеўры, як акцэнтаваў увагу начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч, маюць выключна абарончы характар і не ўяўляюць пагрозы ні для якой з дзяржаў. 

За гэтыя некалькі дзён, якія ідзе праверка, ужо разыграны шматлікія эпізоды практычных дзеянняў: з баявой стральбой агульнавайсковых і дэсантных падраздзяленняў, з прымяненнем агню артылерыі, адпрацоўкай удараў штурмавой і армейскай авіяцыі. Паралельна адпрацоўваюцца пытанні аховы і абароны ваенных абектаў, эвакуацыі пашкоджанай у баі баявой тэхнікі, а таксама ўмоўных параненых. Штодзённа беларускія і расійскія лётчыкі выконваюць задачы па патруляванні паветраных межаў Саюзнай дзяржавы. Падчас сумесных палётаў авіятары адпрацоўваюць перахоп парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы, элементы паветранага бою з умоўным праціўнікаў, а таксама іншыя дзеянні. 

У вольны час беларускія і расійскія вайскоўцы, задзейнічаныя ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, наведваюць памятныя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. У перапынках паміж адпрацоўкай вучэбна-баявых задач перад удзельнікамі выступаюць творчыя калектывы Узброеных Сіл Беларусі. 

Вераніка КАНЮТА

Фота «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.