Вы тут

Вось табе і вясна — уначы да 15 марозу


У акно зазірнула яркае сонейка, што не дзіўна — скончылася гэтымі днямі каляндарная зіма. Дарэчы, яна, паводле папярэдніх ацэнак, у асноўным апынулася на 1–2 градусы цяплей за кліматычную норму. Пры гэтым на большасці станцый колькасць ападкаў перавысіла сярэднія шматгадовыя значэнні.


Фота: pexels.com

Разам з тым, у пачатку гэтага тыдня па начах тэмпературны фон па краіне будзе зусім не вясновым — ад мінус 1 градуса да 10 марозу, а пры працяглых праясненнях, у асноўным па паўночным усходзе і паўночным захадзе краіны, чакаецца пахаладанне і мінус 14–15 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

А наогул, першы вясновы месяц пачнецца сонечным надвор’ем. Пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў на большай часткай краіны не чакаецца. Толькі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах, дзе будзе адбівацца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, аблокаў будзе больш і ёсць верагоднасць кароткачасовых ападкаў.

У аўторак будзе выключна суха. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы, слабы. Максімальная тэмпература паветра складзе ад нуля да 6 цяпла.

Ападкаў не будзе і ў сераду, толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса па паўднёвым усходзе да 11 марозу па паўночным-захадзе краіны, пры праясненнях мінус 12–14 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 градуса да 6 цяпла.

Мокры снег, удзень — мокры снег з дажджом будзе ісці выключна па паўднёвым усходзе краіны ў чацвер. На астатняй частцы тэрыторыі — пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па паўднёвым усходзе да мінус 8 градусаў па паўночным захадзе краіны, пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Ападкі зробяць надвор’е мякчэйшым. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да 7 марозу. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла. Так, да ўпэўненага цяпла яшчэ далёка…

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.