Вы тут

Таццяна Рунец: Расія — наш асноўны стратэгічны партнёр


Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна Рунец звярнула ўвагу, што санкцыі ў адносінах да Беларусі і Расіі падштурхаюць эканомікі дзвюх краін да большай інтэграцыі і развіцця кааперацыйных сувязей. 


Фота: БелТА

«Расія — наш асноўны стратэгічны партнёр. Наш тавараабарот з года ў год расце. У 2021 годзе ў параўнанні з 2020 годам ён павялічыўся на 35 працэнтаў», — адзначыла сенатар на экспертна-медыйным форуме «Саюзная дзяржава: эканамічная інтэграцыя — задачы развіцця». 

Таццяна Рунец адзначыла, што ў развіцці рэгіянальных сувязей і ўстанаўленні прамых кантактаў дапамагае Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які штогод праводзіцца пад эгідай Савета Федэрацыі Расіі, Савета Рэспублікі і Нацыянальнага сходу Беларусі і на якім заключаюцца шматмільённыя кантракты.

«Суму заключаных на Форуме рэгіёнаў кантрактаў у мінулым годзе мы разлічвалі ў доларах. Але калі мы расклалі па складніках, то аказалася, што 70 працэнтаў кантрактаў усё роўна заключаліся ў расійскіх рублях. Тое, што мы зараз пераводзім разлікі за энергарэсурсы ў расійскія рублі, гэта вельмі вялікі крок насустрач адно аднаму. У далейшым мы будзем працаваць над выпрацоўкай адзіных правіл гульні для прадпрыемстваў абедзвюх краін, таму што толькі ў гэтым выпадку мы можам казаць аб канкурэнтаздольнай прадукцыі. Для гэтага патрэбны роўныя ўмовы на рынках у плане закупак матэрыялаў і камплектуючых. Важным крокам на гэтым шляху стала падпісанне 28 саюзных праграм, якія садзейнічаюць гарманізацыі заканадаўстваў абедзвюх краін у мытнай і падатковай справе, фінансавай і банкаўскай сферах», — падкрэсліла сенатар. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.