Вы тут

Старшыня гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі: Жодзіна — гэта не толькі БелАЗ


Жодзіна — горад абласнога падпарадкавання, што за 50 кіламетраў ад сталіцы. З Мінскам яго звязваюць выдатныя транспартныя зносіны. Горад уносіць істотны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці. Што зроблена тут за папярэднія гады і чаго чакаць жыхарам у перспектыве, расказаў старшыня гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі.


— Дзмітрый Васілевіч, што б вы адзначылі сярод галоўных вынікаў мінулай пяцігодкі?

— Нам удалося павысіць рэальную заработную плату і не дапусціць росту беспрацоўя — узровень апошняга захаваны ў сацыяльна дапушчальных межах — 0,1 працэнта. За 2016—2020 гады індэкс змяненняў рэальнай зарплаты склаў 134,7 %. За гэты перыяд адбыўся рост эканомікі, закладзена аснова для працягнення гэтага трэнду. Індэкс росту прамысловай вытворчасці склаў 109 працэнтаў.

— Жодзіна — гэта монагорад. Раскажыце, як сёння адчувае сябе флагман айчыннага машынабудавання — БелАЗ?

— Сапраўды, Адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелАЗ-ХОЛДЫНГ» — горадаўтваральнае прадпрыемства. На ім працуе каля 30 % ад занятага ў эканоміцы насельніцтва горада. Сёння асноўныя кірункі вытворчай палітыкі таварыства — пастаяннае абнаўленне і ўдасканаленне прадукцыі, укараненне апошніх навукова-даследчых распрацовак у працэс праектавання і стварэння машын з большай прадукцыйнасцю, больш высокага тэхнічнага ўзроўню. У 2019-м ААТ «БелАЗ» закончыў маштабны інвестыцыйны праект «Стварэнне магутнасцяў, павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90-450 тон».

Але Жодзіна — не адно толькі гэтае прадпрыемства. За папярэднія пяць гадоў на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы горада выкарыстана больш за 536 мільёнаў рублёў.

У выніку супрацоўніцтва прыватнага бізнесу («Этон», «Дарэлектрамаш») і дзяржаўнага прадпрыемства ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелаўтаМАЗ» у горадзе ў 2020 годзе распачаў работу цэх па вытворчасці пасажырскага электратранспарту, дзе працаўладкавана 129 чалавек.

Прыцягненню інвестараў і стварэнню новых вытворчасцяў садзейнічаў падпісаны 22 жніўня 2018 года Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 346. Гэты дакумент унёс змяненні ў граніцы тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны, і ў тэрыторыю СЭЗ «Мінск» увайшоў участак плошчай 13 гектараў.

З дзяржаўнай падтрымкай у 2019-м кампанія «Белаўтазапчастка» завяршыла рэалізацыю інвестыцыйнага дагавора па выпуску тэлескапічных гідрацыліндраў і развіццю вытворчасці.

У 2020-м у нас пабудаваны супермаркет «Віталюр».

На пачатак мінулага года прадпрымальніцкую дзейнасць ажыццяўляла больш за 2,5 тысячы суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку каля дзвюх тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

За папярэднія пяць гадоў у Жодзіне індэкс рознічнага тавараабароту склаў амаль 1201 працэнтаў. За гэты час працаўладкавана на зноў створаныя рабочыя месцы каля дзвюх тысяч чалавек.

Больш за 90 працэнтаў прамысловай прадукцыі горада ідзе на рынкі 74 краін свету (асноўная доля прыпадае на Расію). За папярэднюю пяцігодку экспартавана тавараў на суму 3,5 мільярда долараў.

За 2016—2020 гады за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена больш за 138 квадратных метраў жылля.

— З якімі праблемамі сутыкаецца горад?

— Нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы, захоўваецца шэраг фактараў, якія стрымліваюць развіццё Жодзіна. У прыватнасці, адсутнасць ільгот (вызваленне ад падатку на прыбытак на працягу сямі гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама ад абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах), якія вызначае Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2012 № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці». Такімі прэферэнцыямі валодаюць суседнія Барысаўскі і Смалявіцкі раёны. На жаль, у нас іх няма.

— На што скіравана новая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Жодзіна?

— Прыярытэт — павышэнне даходаў насельніцтва. Рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты адносна ўзроўню 2020 года павінен скласці за пяць гадоў 151 %. У планах — стварэнне камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека.

У гэтай пяцігодцы плануецца забяспечыць прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал на суму больш як 764 мільёны рублёў, павялічыць у 2025 годзе экспарт тавараў да 824,9 мільёна долараў, паслуг — да 3,4 мільёна долараў, намінальную заработную плату — у паўтара разу. Прадугледжана стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, добрасумленнай канкурэнцыі, пераадолення негатыўных наступстваў пандэміі каранавіруса.

Заахвочванню прадпрымальніцкай ініцыятывы паслужаць перадача ў бясплатнае карыстанне гарадскіх будынкаў, прымяненне паніжальных каэфіцыентаў арэнды, продаж аб'ектаў дзяржмаёмасці суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія арандуюць іх больш за тры гады, растэрміноўка аплаты. У горадзе за пяцігодку з'явіцца 14 новых аб'ектаў гандлю, 8 — грамадскага харчавання.

— Якія новыя інвестпраекты будуць рэалізаваныя?

— Да 2028 года ў СЭЗ «Мінск» на тэрыторыі Жодзіна кампанія «Заслаўскія фарбы» пабудуе завод па вытворчасці матэрыялаў для дарожнай разметкі. Гэта будзе экспартна арыентаваная вытворчасць. Прадукцыя адправіцца ў Расію, Казахстан, Узбекістан, Малдову, Украіну, Еўропу.

Да 2026 года павінен з'явіцца завод па выпуску цэментна-перлітавых панэляў, які будуе «Карпарацыя ВОЛМА БЕЛ».

Цалкам будзе задзейнічаны патэнцыял СЭЗ «Мінск», прапрацоўваецца пытанне па стварэнні новай вытворчасці перфаратараў для нафтаздабычы і станкоў з праграмным забеспячэннем.

Такім чынам, горад упэўнена глядзіць у будучыню. Мы можам дабіцца шмат, калі кансалідуемся.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.