Вы тут

У выхадныя і ў першыя дні наступнага тыдня — мокры снег з дажджом


З надвор'ем не адгадаеш. Здавалася б, прайшла ўжо цэлая палова другога месяца вясны, а ўстойлівага цяпла мы яшчэ не бачылі. З самых першых дзён месяца ў нашай краіне пераважае паніжаны тэмпературны фон, дадаткам да якога становяцца ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу, а таксама парывісты вецер.


Толькі асобныя дні нагадваюць, што за вокнамі ўжо сярэдзіна вясны. Яшчэ ў апошні працоўны дзень тыдня тэрыторыя Беларусі будзе пад абаронай вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы, але... Паветраныя патокі зноў зменяць свой кірунак, і ў нашу краіну пачне паступаць халоднае паветра паўночных шырот, тэмпературны фон панізіцца, і ў выхадныя будзе ўжо ніжэй за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

А таму, у пятніцу ўначы па паўночным захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Да вечара ў паўночных раёнах магчымы мокры снег, удзень — навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2–8 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі ад 0 да 1 цяпла. Удзень чакаецца 8–14 градусаў вышэй за нуль, па паўднёва — ўсходняй палове краіны — плюс 15–19 градусаў.

Нядобрыя сюрпрызы ад надвор’я пачнуцца ўжо ў суботу. У гэты дзень часам пройдуць мокры снег і дождж. Удзень месцамі па краіне будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 градусаў па паўночным захадзе да плюс 8 па паўднёвым усходзе краіны, удзень — 3–10 цяпла.

Адкрыта холадна стане ў нядзелю. У апошні дзень тыдня над большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 2–8 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 10 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, «гідкае» для красавіка надвор’е захаваецца і ў першыя дні наступнага тыдня. У панядзелак, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, удзень чакаецца 2–8 цяпла, месцамі да 10 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак у многіх раёнах краіны будуць дажджы, удзень месцамі моцныя, а ўначы па паўднёвым захадзе магчымы мокры снег. Уначы тэмпература складзе ад нуля да 5 цяпла, удзень — ад плюс 4 градусаў да 12 цяпла. Па ўсходзе краіны ўначы 6–8 цяпла, удзень — плюс 13–15 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.