Вы тут

Прадукты пчалярства: што нясе шкоду?


Некаторыя лічаць, што пчаліныя ўкусы дапамагаюць умацаваць здароўе, а таксама паменшыць колькасць зморшчын. Хоць пацвярджэнні гаючых уласцівасцяў яду настойліва шукалі стагоддзямі, яны так і засталіся міфічнымі. Акрамя таго, пчаліны яд прызнаны адным з самых магутных і небяспечных алергенаў у свеце.


Фота: pexels.com

Ад укусаў звычайных пчол у год гіне ў тры разы людзей больш, чым ад яду змей. Бо, акрамя пчалінага таксіну, яд утрымлівае рэчыва гістамін, якое памнажае алергічную рэакцыю. Прычым арганізм можа без наступстваў перанесці серыю ўкусаў, а фатальным здольны стаць любы наступны.

У пчаліным ядзе ёсць амінакіслоты, ферменты, аднак панізіць халестэрын, пазбавіць ад рэўматызму, разгладзіць скуру ўсе гэтыя рэчывы не могуць, ды і шкода таксінаў перавешвае патэнцыйную карысць. Пчаліны яд калі і дзейнічае, то як плацэба, за кошт сваёй рэпутацыі.

Не прынясе карысці і пярга, у ёй не раз выяўлялі плесневыя таксіны. А вось пчаліны воск здароўю не нашкодзіць. Яшчэ бяспечны і нават карысны пропаліс. Гэта клей, які пчолы рыхтуюць з пылка і соку раслін, змешваючы з ферментамі сваёй сліны. Навукоўцы высветлілі, што гэтыя ферменты змяшчаюць прыродны антысептык, які эфектыўна змагаецца з бактэрыямі ў роце. Так што зубная паста ці жуйка з пропалісам у складзе, сцвярджаюць дантысты, — нядрэнны выбар.

Тысячы гадоў у культуры народаў усіх кантынентаў абсалютна заслужана апявалася праца гэтых насякомых. Без пчол і праўда на зямлі наступіць гуманітарная катастрофа. Але гэтая нікім не праплачаная PR-кампанія дазволіла прадаўцам пчаліных прадуктаў сэканоміць на рэкламе і прадаваць літаральна ўсё, у чым ёсць намёк на пчаліную прысутнасць. Але пчаліныя прадукты карысныя не ўсе. Нават ад мёду карысці няшмат, толькі псіхалагічная. Многім салодкае дапамагае справіцца са стрэсам.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.