Вы тут

Хрэнін: Ва ўмовах ігнаравання норм міжнароднага права важная салідарнасць аднадумцаў


Аб гэтым міністр абароны Беларусі заявіў на чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў — членаў АДКБ, якое адбылося па відэаканферэнцсувязі. Таксама кіраўнік беларускага ваеннага ведамства падкрэсліў, што толькі дзякуючы сумесным намаганням можна даць адпор дзеянням калектыўнага Захаду і выступіць у якасці «надзейнага шчыта» па ахове нацыянальных інтарэсаў дзяржаў — членаў Арганізацыі.


Міністры абароны дзяржаў — членаў АДКБ абмяняліся меркаваннямі па пытаннях, звязанымі з выклікамі і пагрозамі ваеннай бяспецы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама абмеркавалі ход рэалізацыі прапаноў па выніках міратворчай аперацыі АДКБ у Казахстане.

Віктар Хрэнін спыніўся на кожным з рэгіёнаў калектыўнай бяспекі, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы выклікам і пагрозам ваеннай бяспецы, якія ўласцівыя Усходне-Еўрапейскаму рэгіёну калектыўнай бяспекі АДКБ. Сярод асноўных выклікаў і пагроз міністр абароны вызначыў узброены канфлікт на тэрыторыі Украіны, які пры пэўных абставінах здольны перарасці ў рэгіянальную вайну, узмацненне ўдарна-наступальнага патэнцыялу аб’яднаных Узброеных Сіл Паўночнаатлантычнага альянсу, якое садзейнічае парушэнню балансу сіл, што складваецца ў рэгіёне. Акцэнтаваў увагу генерал-лейтэнант і на маштабнай гібрыднай агрэсіі Захаду супраць Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Падчас абмеркавання пытання, якое датычыцца вынікаў міратворчай аперацыі АДКБ у Казахстане, Віктар Хрэнін паведаміў, што беларускі бок сумесна з іншымі абароннымі ведамствамі прыступіў да паэтапнага ажыццяўлення Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі прапаноў, выказаных міністрамі абароны дзяржаў — членаў АДКБ у ходзе пазачарговага пасяджэння Савета міністраў абароны АДКБ, якое адбылося ў студзені гэтага года. 

Таксама былі разгледжаны пытанні сумеснага фарміравання радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Прадстаўнікі абаронных ведамстваў абмяняліся меркаваннямі і па пытаннях ваеннай бяспекі ў рэгіёнах Арганізацыі, а таксама абмеркавалі далейшыя сумесныя дзеянні ў галіне ўдасканалення сістэмы крызіснага рэагавання ў фармаце АДКБ.

Вераніка КАНЮТА

Фота «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.