Вы тут

Хрэнін: Узброеныя Сілы Беларусі — гэта перш за ўсё інструмент недапушчэння вайны


Узброеныя Сілы Беларусі — гэта перш за ўсё інструмент недапушчэння вайны. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, паведамляе БелТА.


«Мы нікому не пагражаем. Мы хочам жыць на сваёй зямлі, развівацца самі. Быць незалежнымі, самастойнымі. Узброеныя Сілы ў нас не з’яўляюцца інструментам вядзення вайны. Гэта інструмент недапушчэння вайны перш за ўсё», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Міністр абароны таксама адзначыў, што ў Беларусі сочаць за развіццём узброеных сіл у краінах НАТА. Паколькі і там з’яўляюцца новыя тэхналогіі, узбраенне. «Зыходзячы з гэтага, мы прадумваем і прагназуем магчымыя рызыкі, выклікі і пагрозы для нас, выпрацоўваем адэкватныя меры процідзеяння», — дадаў ён.

Прэв’ю:  БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.