Арганізатары конкурсу ацанілі дзейнасць больш як 60 кампаній. Найвышэйшую ўзнагароду вучэбна-навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства атрымала ў намінацыі «Паспяхова мадэрнізаванае прадпрыемства». Усяго дзелавой супольнасцю Беларусі было адзначана восем кампаній розных сектараў эканомікі.
УП «Унітэхпрам БДУ» — гэта навукова-тэхналагічны парк па развіцці фармацэўтычнай вытворчасці. Тут ажыццяўляецца поўны цыкл атрымання проціпухлінных і кардыятропных прэпаратаў. Спажыўцом фармацэўтычных субстанцый з’яўляецца РУП «Белмедпрэпараты», якое вырабляе канчатковыя лекавыя формы. У 2016 годзе «Унітэхпрам БДУ» атрымаў сертыфікат міжнароднага стандарту GMP, а ў 2019 годзе пацвердзіў адпаведнасць яго патрабаванням. Пастаўкі ў 2016–2020 гадах на ўнутраны рынак імпартазамяшчальных субстанцый і прэпаратаў забяспечылі значны сацыяльна-эканамічны эфект, а таксама сэканомілі краіне 32,5 млн долараў. Адначасова істотна палепшыліся фінансава-эканамічныя паказчыкі кампаніі, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі павялічылася з 4,8 працэнта ў 2013 годзе да 19,2 працэнта ў 2021 годзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДУ
140 гадоў таму адбыўся галоўны купальскі цуд Беларусі.
Янка Купала — мастак-творца.
Фестывалю запросіць сяброў ужо ў гэтую суботу — 9 ліпеня.
У ходзе аперацыі савецкая армія разграміла групу армій «Цэнтр» Вермахта.