Вы тут

Плённае супрацоўніцтва


Усерасійскае свята «Крыніца паэзіі тваёй…», прысвечанае Фёдару Цютчаву, адбылося ў Оўстугу Бранскай вобласці. Яго наведалі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення СПБ, лаўрэат Усерасійскай прэміі імя Ф. І. Цютчава, уладальнік Залатога медаля і Ганаровага знака «Тютчевъ» Тамара Краснова-Гусачэнка і член творчай суполкі, кіраўнік народнага клуба «Ветэран» Полацкай гарадской арганізацыі ветэранаў Лідзія Піскун. 


Свята пачалося з ліціі ў памяць аб паэце. На ўрачыстым адкрыцці перад удзельнікамі свята выступілі в. а. намесніка губернатара Бранскай вобласці Алена Ягорава, старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Бранска празаік Віктар Рэшатнёў і іншыя ганаровыя госці. Яркай паэтычнай нотай стала выступленне, у якім прагучалі новыя вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі, віцяблянкі, але ўраджэнкі Бранскай вобласці. Галоўнай дзеяй свята было ўручэнне прэміі імя Ф. І. Цютчава «Рускі шлях», лаўрэатам якой у 2022 годзе стаў празаік, старшыня Гомельскага абласнога адзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч. Віцебскія пісьменнікі падарылі Бранскай абласной бібліятэцы імя Ф. І. Цютчава кнігі пісьменнікаў Віцебшчыны з аўтографамі і ўручылі ганаровую грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі Бранскай пісьменніцкай арганізацыі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва. 

Таццяна ІВАНОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.