Вы тут

Стартаваў прыём заявак на фестываль творчасці «Агонь маладзёжных таленатаў»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае да ўдзелу ў Нацыянальным фестывалі-конкурсе маладзёжнай творчасці «Агонь маладзёжных талентаў» беларускія маладзёжныя калектывы і індывідуальных выканаўцаў ва ўзросце ад 11 да 31 года.


Фестываль будзе праходзіць у дзвюх узроставых катэгорыях: 11-17 гадоў, 18-30 гадоў па наступных напрамках і намінацыях. Конкурс «Агонь танца» (напрамак — харэаграфія): «Шоу-праграма», «Стрыт дэнс», «Чырлідынг», «Сучасная харэаграфія, «Беларускі народны танец». Конкурс «Агонь голасу» (накірунак — вакал): «Сусветны хіт», «Беларускі хіт», «Славянскі хіт», «Аўтарскі хіт». Конкурс «Агонь унікальнасці» (напрамак — арыгінальны жанр): «Акрабатыка», «Ілюзіянізм», «Вядучы», «DJ і МС», «Тэатр моды», а таксама «Светлавое шоу»

Заяўкі на ўдзел у фестывалі можна накіраваць у Цэнтральны камітэт БРСМ на адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 40; тэл/факс: 8 (017) 222 31 46, 8 (029) 361 11 84, на электронны адрас: omtkonkurs@gmail.com з паметкай «Заяўка Агонь Маладзёжнага таленту» не пазней за 3 ліпеня.

Падрабязнае апісанне дадаткаў да заяўкі аб правядзенні фестывалю-конкурсу можна паглядзець на сайце БРСМ.

Фінал праекта адбудзецца 16 ліпеня на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава ў рамках афіцыйнай праграмы Дня моладзі на XXXI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.