Вы тут

Міністр сельскай гаспадаркі: Мы вырабляем больш прадуктаў, чым спажываем, харчовы крызіс нам не пагражае


Беларусі не пагражае харчовы крызіс. Пра гэта заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БелТА.


«Для нас гэта дзіўна чуць. І, паверце, у бліжэйшы час нават і думаць аб гэтым у нашай краіне не варта, — сказаў Ігар Брыло. — Ёсць паказчык, дапусцім, узроўню самазабеспячэння на чалавека. Бярэцца догма для краіны 100%. Так, узровень самазабеспячэння па малаку, з якога робяцца ўсе малочныя прадукты, а іх больш за 1,5 тыс.найменняў, — 256%. Гэта значыць больш чым у 2,5 разы мы вырабляем больш малочных прадуктаў, чым наогул спажываем. Узровень самазабеспячэння па мяса — 135%, па яйку — 126%, па гародніне, бульбе — больш 100%. Але мы будзем павялічваць. Мы павялічылі аб’ёмы, у тым ліку ў гэтым годзе пасеваў і агароднінных культур і бульбы».

Хай лепш трохі запас будзе, канстатаваў міністр. «Ёсць праблематыка па пладова-ягадным. Мы можам недзе ў раёне 70% забяспечыць свой унутраны рынак. Але гэта было ўласціва Беларусі. Не было ў нас такога пацяплення, як цяпер. І не растуць раней у нас у такім аб’ёме яблыкі, грушы. Я маю на ўвазе гатункі для прамысловага вырошчвання, скажам так. Чарэшня, бахчавыя культуры. Але, паверце, мы зараз робім усё для таго, каб аб’ём і гэтых культур у краіне павялічыць. Зразумела, апельсіны, мандарыны ў нас не вырастуць. Але што тычыцца вінаграду, чарэшні, яблыкаў, груш, бахчавых — мы ўжо можам сур’ёзна павялічваць аб’ёмы вытворчасці гэтых культур», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Экі­пі­роў­ка» вы­дат­ні­ка. Як сэ­ка­но­міць гро­шы і нер­вы?

Апошні летні месяц (асабліва другая палова жніўня) для бацькоў школьнікаў заўсёды праходзіць пад дэвізам «Збіраемся ў школу!».

Грамадства

Хлебаробы ў пагонах. Ваеннаслужачыя дапамагаюць ва ўборцы збожжа і ўносяць важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны

Хлебаробы ў пагонах. Ваеннаслужачыя дапамагаюць ва ўборцы збожжа і ўносяць важкі ўклад у харчовую бяспеку краіны

Падчас жніва ўсе, хто задзейнічан ва ўборачнай кампаніі, часова становяцца хлебаробамі.