Вы тут

Памяць Янкі Купалы ўшануюць на Вайсковых могілках у Мінску 28 чэрвеня


Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўшанаваць памяць паэта на «Жальбінах», паведамілі БелТА ў музеі.


«У знак памяці народнага паэта, які самааддана служыў адраджэнню незалежнай Беларусі, запрашаем ускласці кветкі на яго магілу, паслухаць вершы-прысвячэння Янку Купалу ад беларускіх паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі», — сказалі ў Літаратурным музеі.

Янка Купала памёр 28 чэрвеня 1942 года ў Маскве. «У нашым музеі захоўваецца паведамленне аб тым, што ў гэты дзень у 22.30 „зваліўся ў лесвічны пралёт і разбіўся да смерці народны паэт Беларусі Янка Купала“. Пахаванне прайшло 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. У 1962 годзе прах паэта перазахавалі на Вайсковых могілках у Мінску», — распавялі ў музеі Янкі Купалы.

«Сучаснікі Янкі Купалы, якім пашчасціла сябраваць з паэтам, захавалі пра яго самую светлую памяць. Для ўсіх наступных пакаленняў жыве слова песняра, поўнае любові да Бацькаўшчыны і беларускага народу», — дадалі ва ўстанове культуры.

«Жальбіны» пройдуць 28 чэрвеня на Вайсковых могілках. Пачатак у 16.00.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.