Вы тут

У Гомельскім раёне ў ДТЗ згарэў аўтамабіль. Кіроўца загінуў, пасажыр шпіталізаваны


Сёння каля гадзіны ночы ў Гомельскім раёне ў выніку наезду на перашкоду загарэўся аўтамабіль.


Фота з сайта УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовы вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем «Мазда 3», на 11-м кіламетры аўтадарогі «Навабеліца — Клёнкі — Рудня Спаніцкая» з-за няправільнай выбранай хуткасці руху на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам, з’ехаў у кювет, дзе здзейсніў наезд на дрэва, з-за чаго аўтамабіль загарэўся.

Як паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскагааблвыканкама, у агні загінуў кіроўца. Яго 22-гадоваму пасажыру, які ехаў на пярэднім сядзенні, пашанцавала крыху больш: з рознымі траўмамі ён шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне медыцынскай установы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка: устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння, а таксама фізічны стан кіроўцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.