Вы тут

Жыццё праз старонкі ваеннага дзённіка


Год гістарычнай памяці — вельмі важная і значная падзея для краіны. Мы павінны не забываць аб тых подзвігах, якія здзяйснялі нашы продкі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Бо дзякуючы іх адвазе, смеласці і мужнасці мы жывём у мірны час. Кожную сям'ю закранула тое ліхалецце. Менавіта таму напярэдадні свята 9 Мая ўсе дзеляцца і расказваюць аб подзвігах сваіх родных і сваякоў, тым самым захоўваючы памяць аб іх. Шкада, што мне мала вядома аб уласных прабабулях і прадзядулях, але мая выкладчыца гуртка журналістыкі падзялілася на занятках з намі гісторыяй знаёмства сваіх продкаў па лініі мужа — прадзядулі і прабабулі Пятра Іванавіча і Любові Іванаўны Арыставых, герояў вайны, ушанаваных шматлікімі ўзнагародамі і званнямі.


Іх гісторыя кахання цікавая і рамантычная. Падчас баявых дзеянняў Пётр атрымаў сур'ёзнае раненне, а Любоў, будучы ў той час медсястрой, выцягнула яго з акопа і даставіла ў пункт аказання першай дапамогі. Па ваду для хворых, у тым ліку і Пятра, яна хадзіла да студні, якую часта абстрэльвалі немцы, і кожны паход мог каштаваць ёй жыцця. Падчас знаходжання Пятра ў шпіталі Любоў трапятліва даглядала яго, дзякуючы чаму Пётр Іванавіч хутка паправіўся, і яны нават паспелі закахацца адзін у аднаго, а ў хуткім часе ажаніліся на фронце і пражылі доўгае і шчаслівае жыццё, ніколі не сварачыся.

Незвычайны і рамантычны аповед пра каханне на вайне членаў сям'і маёй выкладчыцы мяне зачапіў. Таму, пачуўшы пра тое, што захаваліся рукапісы з ваеннымі ўспамінамі гэтых людзей, я папрасіла педагога пазнаёміцца з тымі дзённікамі. Прагледзеўшы іх, я даведалася пра жыццё іх аўтараў і цяпер хацела б падзяліцца іх гісторыямі.

Першы рукапіс «Пра сябе», з якім я пазнаёмілася, быў напісаны Пятром Іванавічам. У ім апісана яго кароткая біяграфія і ўсе ваенныя дзеянні, у якіх ён удзельнічаў. З дзённіка можна даведацца аб тым, што нарадзіўся ён 12 ліпеня 1916 года ў Свярдлоўскай вобласці. Пётр Іванавіч пісаў: «В семье со мной было 3 брата, 2 сестры... Рос, так, как все маленькие дети. Потом пошёл в школу. Первый и второй класс кончил на хорошо. Я был самым старшим и уже пошёл на заработки... Началось строительство завода, рубили, валили лес. Мы вязали из веток снопы для сжигания в домах. Затем стал кочегаром на таратайках... В декабре 1937 года я был призван в армию, воинская часть находилась в городе Слуцке... В январе 1941 закончил армию... Как объявили войну... 23 июля был уже в части, которая находилась в городе Свердловске, 336 артиллерийский полк. Назначили в 8 батарею политруком».

Гартаючы старонкі дзённікаў, мы даведаліся, што пазней наш герой уваходзіў у склад 75-й асобнай марской стралковай брыгады, а таксама 27-й гвардзейскай стралковай дывізіі, у складзе якіх дапамагаў змагацца з фашыстамі, вызваляць вёскі і гарады, рызыкуючы сваім жыццём і неаднаразова атрымліваючы раненні.

За заслугі быў удастоены ордэнаў Чырвонага сцяга, Айчыннай вайны І ступені і Чырвонай Зоркі. А таксама медалёў «За абарону Сталінграда», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй», «Ветэрана працы», за дваццаць, дваццаць пяць і трыццаць гадоў Перамогі над Германіяй, пяцідзесяці і шасцідзесяці гадоў Узброеных сіл.

Рукапісаў Любові Іванаўны засталося значна менш, у асноўным гэта медыцынскія запісы і некалькі ўспамінаў з вайны, аднак яе ўклад у выратаванне нашай краіны не менш значны, і гэта даказваюць яе ўзнагароды. Яна была кавалерам ордэна Чырвоная Зорка, медалёў «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй», а таксама за дваццаць, дваццаць пяць і трыццаць гадоў Перамогі над Германіяй, пяцідзесяці і шасцідзесяці гадоў Узброеных сіл.

Пётр Іванавіч і Любоў Іванаўна Арыставы пайшлі на фронт зусім маладыя. Як увесь народ, рабілі ўсё магчымае для перамогі над фашыстамі. І, нягледзячы ні на што, яны змаглі здабыць шчасце, знайшоўшы і пакахаўшы адно аднаго.

Падобных гісторый падчас Вялікай Айчыннай вайны было даволі шмат, але кожная па-свойму ўнікальная. Пазнаёміўшыся з жыццём Пятра і Любові, я зразумела, што вельмі важна ведаць усё аб сваіх продках, асабліва тых, якія прайшлі ваеннае ліхалецце. Мы павінны быць удзячныя ім за тое, што яны ахвяравалі сваёй маладосцю і марамі для таго, каб мы раслі шчаслівымі свабоднымі людзьмі і шанавалі сваю краіну. Пётр Іванавіч пісаў у сваім дзённіку: «Все люди на земле, кроме профессиональных поджигателей войны и сумасшедших, знают и понимают, что мир прекрасен. Ведь для каждого человека мир — это колосящаяся пшеница и деревья в цвету, покрывало невесты и детский смех, перо поэта и кисть художника. Свобода — это ум и совесть человека, истина и справедливость, доброта и преданность, честь и достоинство. Рабство — гибель красоты человеческого духа. Именно поэтому ни один человек сознательный не может идти против великих принципов мира и свободы».

Пра аўтара

— Мне 16 гадоў. У вольны час люблю маляваць, чытаць кнігі, займацца рукадзеллем. Таксама захапляюся валейболам, псіхалогіяй, музыкай і праглядам фільмаў, — расказвае пра сябе Аляксандра. — Займала прызавыя месцы ў шматлікіх алімпіядах па школьных прадметах. Апошняя алімпіяда, у якой я ўдзельнічала, была па рускай мове, прайшла на гарадскі этап і атрымала дыплом трэцяй ступені. Журналістыка для мяне з'яўляецца адной са сфер уласных інтарэсаў, таму работу журналіста я разглядаю як адзін з варыянтаў для сваёй будучай прафесіі.


Друкуем найлепшыя работы конкурсу «Адзіная краіна — адзіны народ»

У Год гістарычнай памяці маладзёжны дадатак «Чырвонка. Чырвоная змена» да найстарэйшага беларускамоўнага выдання «Звязда» сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі аб’явілі ўвесну творчы конкурс для школьнікаў і студэнтаў, маладых спецыялістаў пад назвай «Адзіная краіна — адзіны народ». Публікуем найлепшыя работы з тых, што паступілі (працяг будзе).


Аляксандра ЛАХВІЧ, выпускніца 9 класа СШ № 55 г. Мінска

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.