Вы тут

На старонках узбекскай газеты згадалі 105-гадовы юбілей Пімена Панчанкі


12 жніўня ташкенцкая пісьменніцкая газета «Узбекістон адабіят ва саньят» («Узбекская літаратура і мастацтва») вялікім артыкулам Рысалат Хайдаравай адзначыла 105-гадовы юбілей народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. 


Для сённяшняга часу, калі  многія літаратурныя сувязі разарваныя і ўвага да мастацкага слова сыходзіць на нішто, — добры знак, добрая падзея ў развіццё беларуска-узбекскіх літаратурных стасункаў на сучасным этапе. У тэксце — і цытаты з вершаў П. Панчанкі, падрабязны разгляд яго твора «Родная мова». І — згадка пра аднаго з узбекскіх перакладчыкаў беларускага мастака слова: Азіза Саіда. 

У звязку з узбекскай публікацыяй нагадалася, што ў П. Панчанкі ёсць добры верш, адрасаваны ўзбекскаму паэту Турабу Тула (1918 — 1990).

Вось яшчэ малое намаганне,
І дакладна ўсё ўспомню я…
Недзе ў Бухары ці Намангане
Ты ішла, харошая мая.
У такой вясёлкавай спаднічцы,
А на кофце трыццаць тры касы.
Пэўна, я на сто гадоў спазніўся,
Не сустрэў раней такой красы…

І далей:

Як фазан, прашастала імкліва,
Пазаві — я следам паспяшу…
А мой друг Тураб глядзеў раўніва
На маю славянскую душу.

Твор гэты ўвайшоў некалі ў сімпатычны зборнік Пімена Панчанкі «Крык сойкі», перадрукаваны верш і ў трэцім томе Збору твораў П. Панчанкі ў чатырох тамах. 

Нагадаем, што вершы Пімена Панчанкі раней па-узбекску друкаваліся ў Ташкенце ў калектыўных зборніках у перакладах Хаміда Гуляма і Ю. Шамансурава — у 1951 і 1962 гадах. 

Сяргей ШЫЧКО

Фота: profil.adu.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.