Вы тут

Спякота і дажджы з навальніцамі


Спякота да 32 градусаў і дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Паступленне вельмі цёплых паветраных мас з поўдня Еўропы стала прычынай гарачага надвор'я на тэрыторыі Беларусі. У выхадныя дні тэмпературны фон па краіне павысіўся, і на сярэдзіну дня слупкі тэрмометраў паказалі плюс 26—31, што на 1—6 градусаў вышэй за кліматычную норму. На будучым тыдні надвор'е застанецца такім жа. У большасці раёнаў краіны захаваецца спякота, прычым у начны час тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за плюс 14—21, на сярэдзіну дня слупкі тэрмометраў пакажуць 25—32 градусы спякоты, толькі ў дзённыя гадзіны 17 жніўня месцамі тэмпература паветра не падымецца вышэй за плюс 23—24», — расказалі ў Белгідрамеце.

Таксама не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. Яны будуць мець кароткачасовы характар і месцамі суправаджацца навальніцамі.

У аўторак, 16 жніўня, месцамі, а днём па захадзе на большай частцы тэрыторыі краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 15—21 градус вышэй за нуль, днём — плюс 26—31.

У сераду, 17 жніўня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20 градусаў цяпла, днём — плюс 23—30.

У чацвер, 18 жніўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе, днём у паўднёвых раёнах краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—20, днём будзе 26—31 градус спякоты.

У пятніцу, 19 жніўня, ноччу па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 14—20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 26—32.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя дні з тэрыторыі Польшчы да заходніх рэгіёнаў Беларусі наблізіцца франтальная сістэма, якая абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы рознай інтэнсіўнасці, пры развіцці воблачнасці месцамі дажджы будуць суправаджацца навальніцамі. «Уплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі, захаваецца і ў нядзелю, 21 жніўня. Пры гэтым тэмпературны фон па краіне панізіцца і наблізіцца да сваёй кліматычнай нормы», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У суботу, 20 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 14—20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 25—32.

У нядзелю, 21 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 13—19 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20—27 градусаў цяпла, месцамі — да плюс 29.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.