Вы тут

Расказваем пра апошнія адкрыцці і таямніцы


Па­лё­ты но­вай фар­ма­цыі

Да­след­чы­кі прад­ста­вяць пра­та­тып бес­пі­лот­на­га аэ­ра­так­сі

Расійскія вучоныя плануюць зрабіць гэта на працягу года, пра што і распавялі ў прэс-службе Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Распрацоўкай займаецца Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ) у рамках федэральнай праграмы Мінадук-навукі Расіі «Прыярытэт-2030».

«На працягу года будзе прадстаўлены дэманстратар лятальнага апарата мультыротарнай схемы — «аэратаксі», на якім будуць адпрацаваны асноўныя канструктарскія і тэхналагічныя рашэнні. У прыватнасці, плануецца выпрабаваць электрычную сілавую ўстаноўку, што ствараецца ў МАІ, правесці выпрабаванні аўтаномнай сістэмы кіравання, сістэмы дакладнай візуальнай пасадкі», — распавялі ў прэс-службе ведамства.

Першы вылет апарата запланаваны на 2023 год. Распрацоўшчыкі чакаюць, што ўвод машыны ў эксплуатацыю адбудзецца ўжо ў 2025 годзе, пасля праходжання неабходнай сертыфікацыі. Далей працаваць з беспілотнікамі будуць спецыялісты ў галіне аэрамабільнасці. Падрыхтоўкай кадраў новай фармацыі таксама будуць займацца ў МАІ.

«Да 2030 года навучанне па праграмах магістратуры ў гэтай галіне пройдуць больш за 900 чалавек, а па дадатковых прафесійных праграмах — больш за сем тысяч», — адзначылі ў прэс-службе міністэрства.


 «Фільтруй» свой кафеін!

Якая сувязь паміж спажываннем кавы і здароўем нырак?

Навукоўцы групы CІBEROBN на чале з Хордзі Саласам і Андрэсам Дыясам з Універсітэта Ровіра-і-Віргілі вызначылі сувязь паміж спажываннем кавы, гарбаты і змяненнем хуткасці клубочкавай фільтрацыі, якая з'яўляецца галоўным маркерам здароўя нырак. Аб гэтым паведамляецца на партале Mundo deportіvo.

Даследчыкі вывучылі анамнез і звычкі 5851 пажылога чалавека. Ва ўсіх іх назіраліся праблемы з вагой. Аказалася, што спажыванне кавы і гарбаты было звязана са зніжэннем хуткасці клубочкавай фільтрацыі пры наступным назіранні на працягу года. Навукоўцы высветлілі, што ў тых, хто піў больш за два кубкі кавы ў дзень (50 мілілітраў кафеіну на кубак), хуткасць клубочкавай фільтрацыі пагаршаецца мацней, чым у тых, хто п'е гэты напой менш за кубак у дзень або не ўжывае кавы наогул.

Высветлілася, што спажыванне больш чым двух кубкаў кавы ў дзень вяло да таго, што рызыка хуткай страты функцыі нырак павышалася на 19 працэнтаў. Такую ж шкоду ныркам можа наносіць і чай, у якім змяшчаецца кафеін.


Небяспека «конскага хваста»

Стрэс негатыўна ўплывае на валасяныя цыбуліны

Трыхолагі з Англіі раскрылі галоўныя прычыны выпадзення валасоў у жанчын. Іх словы прыводзіць часопіс Glamour.

Так, па словах урача Салі-Эн Травер з Цэнтра трыхалогіі Катсуолда, часцей за ўсё жанчыны губляюць валасы з-за хранічнага стрэсу. Паводле выказвання эксперта, падчас эмацыянальных узрушэнняў валасяныя цыбуліны пераходзяць у фазу спакою прыкладна на тры месяцы, а затым выпадаюць. Аднак доктар запэўніла, што праз чатыры месяцы пасля знікнення стрэсавых фактараў рост валасоў зноў прыходзіць у норму.

Акрамя таго, раптоўная страта вагі і змены ў сілкаванні таксама вядуць да выпадзення пасмаў. Травер падкрэсліла, што гэта звязана з недахопам пажыўных рэчываў, якія паступаюць у арганізм разам з ежай. Так, справіцца са стратай валасоў дапаможа павелічэнне колькасці спажыванага бялку.

Трыхолаг з Лондана Інанч Эмір дадаў, што валасы могуць выпадаць з-за залішне пругкага перацягвання іх гумкамі: «конскі хвост» можа моцна пашкодзіць пасмы, калі завязваць яго занадта туга. Імкніцеся беражліва ставіцца да сваіх валасоў. Празмернае выкарыстанне стайлінгавых сродкаў таксама разбуральна ўплывае на іх структуру».

Акрамя вышэйпералічаных прычын, дактары адзначылі, што высокая тэмпература цела, дэфіцыт жалеза і вітамінаў, цяжарнасць і захворванні шчытападобнай залозы таксама могуць негатыўна адбівацца на здароўі валасоў. У выпадку празмернага іх выпадзення неабходна звяртацца да ўрача, каб спецыяліст устанавіў дакладныя прычыны працэсу і пабудовы адэкватнага плана па выздараўленні.


Атрымаць свабоду перамяшчэння

Навукоўцы і студэнты стварылі актыўны экзашкілет чалавека

Студэнты і даследчыкі НДУ «МЭІ» распрацавалі макет апарата, які крочыць, — прататып экзашкілета, які здольны не толькі ўтрымліваць без старонняй дапамогі дзіця ў вертыкальным становішчы, але і дазволіць яму перасоўвацца, здзяйсняючы крокі за кошт аўтаматычнага дыстанцыйнага кіравання.

«Перад удзельнікамі распрацоўкі стаяла найскладанейшая задача пабудовы сістэмы аўтаматычнага кіравання рухам, якая дазволіць дзіцяці самастойна ўтрымліваць вертыкальнае няўстойлівае становішча раўнавагі», — адзначыў загадчык кафедры робататэхнікі НДУ «МЭІ» Ігар Мяркур'еў.

Сістэма на час вызваліць рукі бацькам дзіцяці і медыкам, а малы зможа ўпершыню адчуць свабоду самастойнага перамяшчэння.

Універсальны экзашкілет, здольны каардынаваць баланс падчас руху, не толькі спатрэбіцца для дапамогі дзецям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, але і стане памочнікам у вырашэнні стратэгічных пытанняў у авіяцыі. Напрыклад, пілот рэактыўнага самалёта з дапамогай падобнага вышынна-пілатажнага касцюма здольны лягчэй пераносіць перагрузкі пры выкананні фігур вышэйшага пілатажу. У гэтым яму таксама дапамагае сістэма аўтаматычнага кіравання пілатажным гарнітурам, з дапамогай якога падтрымліваецца ціск, а цела абараняецца ад перагрузкі.

Спецыялісты знайшлі рашэнне знаходжання крыніцы энергіі, неабходнай для забеспячэння аўтаномнасці функцыянавання сілавых элементаў касцюма. У якасці яго могуць быць скарыстаны вадародныя паліўныя элементы, распрацаваныя ў МЭІ, якія ўяўляюць сабой прылады пераўтварэння хімічнай энергіі ў электрычную. Яны маюць досыць высокі каэфіцыент карыснага дзеяння, які істотна пераўзыходзіць каэфіцыент карыснага дзеяння рухавіка ўнутранага згарання, і, у адрозненне ад апошняга, не забруджваюць навакольнае асяроддзе выхлапнымі газамі.


Монстр з Камчаткі

Знойдзены шкілет дагістарычнага марскога драпежніка

Навуковыя супрацоўнікі, якія вядуць геалагічную разведку недалёка ад вусця ракі Шаманка ў Камчацкім краі, знайшлі пазванкі мегаладона.

Палеантолагі выявілі шкілетныя астанкі дагістарычнага марскога драпежніка на беразе Ахоцкага мора. Знойдзены поўны хрыбетны слуп мае дыяметр каля 33 сантыметраў. Акрамя таго, ад жывёлы захавалася каля 150 зубоў у выдатным стане.

Мегаладон — найбуйнейшая драпежная акула ў гісторыі Зямлі. Памер дагістарычнай рыбы дасягае да 20 метраў, вага — ад 41 да 47 тон. Раней рэшткі старажытнага драпежніка знаходзілі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, Еўропе, Афрыцы, а таксама Пуэрта-Рыка, Кубе, Ямайцы, на Канарскіх астравах, у Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Мальце, Грэнадзінах і Індыі.


Руіны са дна

З-пад вады паказаўся горад з палацам

У Іраку па меры высыхання вадасховішча на паверхню выходзіць старажытны горад. Пра гэта паведамляе Scіence Alert

У апошнія месяцы Ірак асабліва моцна пацярпеў ад засухі. У выніку гэтага вадасховішча Масула змялела, а на яго месцы пачаў праступаць старажытны горад, узрост якога налічвае 3400 гадоў.

Месца археалагічных раскопак было названа Кемунэ. Руіны складаюцца з палаца і некалькіх іншых буйных пабудоў, якія адносяцца да бронзавага веку. Навукоўцы лічаць, што руіны могуць быць старажытным горадам Закіку, ажыўленым цэнтрам імперыі Мітані, якая квітнела на берагах ракі Тыгр паміж 1550 і 1350 гадамі да нашай эры.

Апроч палаца, даследчыкі выявілі яшчэ некалькі цікавых збудаванняў. Да іх адносяцца вялікае ўмацаванне са сцяной і вежамі, прамысловы комплекс і вялізны шматпавярховы складскі будынак. Дзіўна, але археолагі таксама выявілі некалькі керамічных збаноў, якія змяшчаюць больш за 100 неабпаленых гліняных таблічак з клінапіснымі надпісамі. Каманда спадзяецца, што гэтыя запісы могуць змяшчаць некаторую інфармацыю аб тым, хто жыў у горадзе, і, магчыма, нават аб самім землятрусе, што прывёў да яго гібелі.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.