Вы тут

Даўгала: Беларусь — дзяржава для народа


Такое меркаванне член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу выказала ў дачыненні да вынікаў сацыялагічнага даследавання «Сацыяльнае мысленне пад санкцыйным рэжымам», праведзенага Аналітычным цэнтрам EcooM.


<>Фота: sb.by

— Наша дзяржава для народа, і людзі гэтага не заўважыць не могуць, — адзначае Ірына Даўгала. — 78,7 працэнта грамадзян на пытанне, ці задаволены яны сваім жыццём, адказалі станоўча. Такія вынікі абгрунтаваныя ў тым ліку своеасаблівай пераацэнкай грамадствам пасля падзей 2020 года той міралюбівай палітыкі, якую праводзіць наша краіна.

Па словах парламентарыя, Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе пляцоўкай для перагавораў, мэтай якіх павінен стаць мір.

«Нягледзячы на беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск, краіна не ўстала на калені, — падкрэсліла дэпутат. — У рэспубліцы працягваецца рэалізацыя ў тым ліку сацыяльных праграм, своечасова і ў поўным аб’ёме выплачваюцца ўсе дапамогі, у крамах — шырокая лінейка тавараў. І гэта ўсё разам гаворыць аб тым, што дзяржава ідзе ў правільным кірунку. Гэта дзяржава для народа. І людзі гэтага не заўважыць проста не могуць. Таму і робяць усё магчымае для дзяржавы».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.