Вы тут

Абаяльныя фігуркі лепяць на майстар-класах у музеі мастака-кераміста М.Пушкара


Творы мастацкай керамікі немагчыма ўявіць без аднаго з этапаў іх стварэння — абпальванні пры тэмпературы, якая часам павінна быць вышэй за тысячу градусаў.


Шлях шэдэўра праз полымя падаецца сімвалічным, калі ўзгадваеш, якімі жыццёвымі дарогамі прайшоў да вяршынь майстэрства вядомы майстар-кераміст Мікалай Пушкар.

Доўгім і няпростым быў шлях Мікалая Пушкара ў мастацтва. Калісьці яго, маленькага беспрытульніка, заўважыў сярод выхаванцаў дзіцячай працоўнай калоніі пісьменнік Максім Горкі і настойліва параіў вучыцца маляванню. Потым таленавіты малады мастак атрымаў спецыяльную адукацыю, працаваў, ваяваў на фронце, быў кантужаны ў баі, трапіў у палон.

Займацца керамікай Мікалай Пушкар пачаў у сталым узросце, але дзякуючы багатаму жыццёваму вопыту ён хутка стаў прызнаным майстрам, які адкрыў перад гледачамі казачны фальклорны свет мінулага Мазырскага Палесся. Яго творчы накірунак працягваюць развіваць сёняшнія майстры.

Наведвальнікі мазырскага музея-майстэрні мастака-кераміста Мікалая Пушкара таксама могуць паспрабаваць сябе як творцы. Спачатку кожны мае магчымасць натхніцца — убачыць на музейных вітрынах шэдэўры славутага аўтара, які ў мінулым стагоддзі зрабіў мазырскую мастацкую кераміку набыткам сучаснага айчыннага мастацтва. Пасля знаёмства з вясёлымі фальклорнымі персанажамі можна паспрабаваць у час майстар-класа вылепіць фігуркі такіх жа абаяльных палешукоў. Зразумела, да ўзроўню мазырскага майстра ніхто нават не набліжаецца, але задавальненне атрымлівае кожны.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.