Вы тут

Качанава правяла нараду па пытаннях функцыянавання ААТ «Мотавела»


Наталля Качанава адзначыла, што не так даўно Прэзiдэнт наведваў мотавелазавод, а яшчэ раней пры наведваннi гэтага ж прадпрыемства Мiнскаму гарвыканкаму была пастаўлена задача навесцi там парадак, задзейнiчаць нявыкарыстаныя плошчы i наладзiць эфектыўную работу самога прадпрыемства.


Фота: БелТА

«На гэты раз пры наведваннi.была зроблена сур'ёзная заўвага: прадпрыемства — гэта практычна зборачная вытворчасць, якая з iмпартных камплектуючых збiрае веласiпеды, матацыклы. Па сутнасцi, нiзкi працэнт лакалiзацыi вытворчасцi», — звярнула ўвагу спiкер.

Старшыня Савета Рэспублiкi паведамiла, што рыхтуецца адпаведны пратакол даручэнняў, аднак ужо цяпер неабходна прымаць канкрэтныя меры. Кiраўнiк дзяржавы дакладна назначыў тэрмiны: да 1 студзеня 2023 года трэба прадэманстраваць, якая прадукцыя будзе выпускацца, якi будзе ўзровень лакалiзацыi.

Наталля Качанава адзначыла, што на сённяшняй нарадзе зацiкаўленыя абмяркуюць прамежкавыя вынiкi. Спiкер падкрэслiла, што часу да снежня 2022 года, калi неабходна даць справаздачу кiраўнiку дзяржавы, застаецца няшмат.

«Я ведаю, што гэта пытанне знаходзiцца на кантролi ва ўрадзе, гарвыканкаме. Сёння хацела б пачуць аб тых напрацоўках, якiя ўжо ёсць», — адзначыла спiкер.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.