Вы тут

Мінпрыроды запрашае ўзяць удзел у асеннім месячніку па азеляненні


Ён стартаваў 17 верасня — у Дзень народнага адзінства. Гэта дата выбрана невыпадкова. Як тлумачаць у Мінпрыроды, дзейнасць па азеляненні за шмат гадоў стала адным з сімвалаў яднання жыхароў Беларусі на карысць аднаўлення і захавання прыроды роднага краю.


Для новых...

Эколагі, прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, жыхары аб'яднаюцца для важнай агульнай справы — палепшыць і стварыць новыя зялёныя тэрыторыі ў гарадах і пасёлках, аграгарадках і вёсках краіны. Падчас месячніка па азеляненні плануецца высадзіць больш за 143 тысячы дрэў і звыш 296 тысяч кустоў.

— Азеляненне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў — пытанне, важнае не толькі для прыгажосці і камфорту, але і для здароўя людзей, — кажуць у прэс-службе Мінпрыроды. — Па экспертных ацэнках вучоных, адно дрэва сярэдняй велічыні за 24 гадзіны аднаўляе столькі кіслароду, колькі неабходна для дыхання трох чалавек, а зялёныя насаджэнні па ўсім свеце штогод паглынаюць 600 млрд тон вуглякіслага газу і выдзяляюць у атмасферу 400 млрд тон кіслароду.

Дзякуючы дрэвам і кустам, у населеных пунктах становіцца менш пылу і загазаванасці, нармалізуецца ўзровень вільготнасці і адбываецца іанізацыя паветра. А таксама яны выпрацоўваюць фітанцыды — рэчывы, якія знішчаюць бактэрыі. Расліны нейтралізуюць шкодныя злучэнні азоту і серы, зніжаюць узровень гарадскога шуму, могуць выконваць функцыю ветразагароды і зберагаюць ад лішку сонечнай радыяцыі.

За апошнія пяць гадоў у населеных пунктах краіны з дапамогай грамадзян высадзілі больш за 4,2 мільёны дрэў і кустоў. Сёння ў 83 % гарадоў і раёнаў Беларусі ўзровень азялененасці адпавядае экалагічным нарматывам і патрабаванням. Гэта сур'ёзнае дасягненне як на постсавецкай прасторы, так і ў свеце.

...і былых пакаленняў

Разам з асеннім месячнікам па азеляненні працягваецца і экалагічная акцыя «Дрэва героя». Нагадаем, што ў Год гістарычнай памяці Мінпрыроды ініцыіравала закладку паркаў, алей і садоў, пасадку дрэў у памяць аб загінулых воінах у месцах баявых дзеянняў, а таксама догляд ужо высаджаных дрэў. «Дрэвы заўсёды лічыліся сімвалам працягу жыцця, гэта яднанне продкаў і нашчадкаў, надзей будучага і памяці мінулага», — кажуць у Мінпрыроды.

Жыхары Беларусі ахвотна падтрымалі акцыю, чым зрабілі важны ўнёсак у падтрыманне памяці пра адважных людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля міру на нашай зямлі. «Дрэва героя» можна будзе пасадзіць і на працягу асенняга месячніка па азеляненні.

Узяць удзел у месячніку і акцыі можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна звярнуцца ў любы тэрытарыяльны орган Мінпрыроды.

Спецыялісты раскажуць, як менавіта можна стаць удзельнікам мерапрыемстваў, арганізуюць пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці на землях агульнага карыстання населеных пунктаў і забяспечаць пасадачным матэрыялам і інвентаром.

Кантакты тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды

  • Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(0162) 25-12-69;
  • Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(0212) 24-74-40;
  • Гомельскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(0232) 23-24-91;
  • Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(0152) 62-01-60;
  • Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(017) 375-54-54;
  • Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(0222) 64-79-01;
  • Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 8(017) 350-88-48.

Настасся АЛЯКСЕЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.