Вы тут

Начныя замаразкі, туман і невялікія дажджы чакаюцца ў Беларусі 25 верасня


Паведамілі ў Белгідрамеце.


У нядзелю, 25 верасня, ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Месцамі ў заходніх раёнах — замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па крайнім паўночным усходзе кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, па паўночным усходзе парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, у заходніх раёнах месцамі замаразкі. Днём тэмпература паветра складзе ад плюс 10 градусаў па паўночным усходзе да 17 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.