Вы тут

У Беларусі стартавала вакцынацыя супраць грыпу


З 1 кастрычніка пачалася кампанія па вакцынацыі супраць грыпу. Сёлета яна будзе ажыццяўляцца дзвюма вакцынамі: «Грыпол Плюс» (трохвалентная вакцына вытворчасці Расійскай Федэрацыі) на бясплатнай аснове і «Ваксігрып Тэтра» (чатырохвалентная вакцына вытворчасці Францыі) — платна.


У першую чаргу засцярога ад грыпу важная для груп высокай рызыкі цяжкага ходу хваробы і развіцця наступстваў. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, пажылыя людзі ва ўзросце ад 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, дзеці і дарослыя ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання, работнікі дзяржаўных органаў, якія адказваюць за бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.

Акрамя таго, вакцынацыя таксама важная для работнікаў адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы і іншых.

Вакцынацыя супраць грыпу сёлета будзе праходзіць на фоне пандэміі COVІD-19, якая працягваецца, і вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі.

Нагадаем, што, згодна з распрацаваным Міністэрствам аховы здароўя парадкам вакцынацыі супраць COVІD-19, дапускаецца сумеснае (у адзін дзень) прымяненне вакцын супраць грыпу і COVІD-19 (за выключэннем жывых вакцын), або неабходна выканаць мінімальны інтэрвал у 2 тыдні паміж увядзеннем дзвюх вакцын.

Міністэрства аховы здароўя праінфармавала органы кіравання аховы здароўя аб пачатку перыяду пад'ёму захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку і COVІD-19. У сувязі з гэтым прынята рашэнне аб правядзенні ўсіх курсаў павышэння кваліфікацыі ў аддаленым доступе для ўрачоў агульнай практыкі, участковых урачоў-педыятраў і ўрачоў-інфекцыяністаў, а таксама сярэдніх медыцынскіх работнікаў — участковых медсясцёр, медсясцёр агульнай практыкі, памочнікаў урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе. Для ўсіх астатніх катэгорый усе курсы павышэння кваліфікацыі праводзяцца ў звычайным, вочным рэжыме.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.