Вы тут

У Кітаі працуюць 4000 прадпрыемстваў у галіне штучнага інтэлекту


У апошнія гады тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ)прысутнічаюць у самых розных сферах жыцця і вытворчасці ў Кітаі, у тым ліку апрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадарцы і фінансавым сектары, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных Акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая, зараз у свеце налічваецца звыш 23 тысячы прадпрыемстваў у галіне штучнага інтэлекту, амаль 4 тысячы з іх размешчаны ў Кітаі. Па гэтым паказчыку Паднябесная займае другое месца ў свеце. За апошнія пяць гадоў кітайскія кампаніі і вынаходнікі падалі 343 тысячы заявак на рэгістрацыю патэнтаў, звязаных з тэхналогіямі ШІ, што складае 74 працэнты ад агульнага сусветнага паказчыка. 

Новыя дасягненні і тэхналогіі паскараюць інтэграцыю штучнага інтэлекту з традыцыйнымі прамысловымі прадпрыемствамі і садзейнічаюць іх мадэрнізацыі, а таксама стымулююць павелічэнне прадукцыйнасці ў цэлым. Дзякуючы ШІ, беспілотныя аўтамабілі сталі больш распаўсюджанымі. Цяпер звыш 40 прадпрыемстваў у краіне займаюцца распрацоўкамі высокіх тэхналогій аўтапілатавання, а тэсціраванне беспілотных аўтамабіляў праводзілася ў больш чым 30 гарадах. Акрамя таго, ШІ таксама надае імпульс будаўніцтву «разумных» гарадоў і прыкметна павышае эфектыўнасць муніцыпальнага кіравання ў Кітаі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.