Вы тут

Юрый Шулейка: «Новыя вытворчасці — важны ўклад у харчовую бяспеку краіны»


На Брэстчыне напярэдадні свята адкрылі тры вытворчыя аб’екты: дзве малочна-таварныя фермы і новы цэх на мясакамбінаце. 


У аграгарадку Русінавічы СВК «Ляхавіцкі» Ляхавіцкага раёна ўведзена ў строй новая малочнатаварная ферма на 720 галоў дойнага статку. На ўрачыстае адкрыццё аб’екта запрасілі не толькі працаўнікоў гаспадаркі, але і студэнтаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Звяртаючыся да іх, старшыня Брэсцкага аблвыкнкама Юрый ШУЛЕЙКА сказаў:

—Мы будуем гэта для вас. Увод у строй новай фермы накіраваны на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а значыць, на далешае развіццё гаспадаркі, якая і да гэтага радавала сваімі поспехамі.

Сімвалічны ключ ад новай фермы старшыні СВК Івану Вітко перадаў генеральны дырэктар ААТ «Пінсксаўгасбуд» Максім Красоўскі. Госці імпрэзы прыехалі на наваселле з падарункамі. Калектыву фермы ў гэты дзень уручылі сертыфікаты на маразільнік, мікрахвалёўку, бензінавы трымер.

Пасля пераразання сімвалічнай стужкі для гасцей правялі экскурсію. Ферма складецца з двух кароўнікаў боксавага ўтрымання на 360 галоў кожны, ёсць даільна-малочны блок з мінікацельняй, а таксама блок для ўтрымання сухастойных кароў і нецяляў з радзільным аддзяленнем. Таксама ўзведзены гноенакапляльнік, воданапорная вежа з помпавай станцыяй для артэзіянскай вежы.

Новая ферма ў вёсцы Ганцавічы Камянецкага рана

На новай МТФ з калектывам у 19 чалавек створаны добрыя ўмовы для работы, тут абсталяваны пакой адпачынку і прыёму ежы. Гаспадары мяркуюць, што праект акупіцца за восем гадоў, а ўдой на карову складзе каля 9200 кілаграмаў у год.

Павіншаваў ляхавіцкіх аграрыяў з важнай падзеяй старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Міхаіл РУСЫ. Сенатар адзначыў, што ўвод у строй такіх вось высокатэхналагіяных выворчасцяў умацоўвае эканоміку краіны.

Тым часам у вёсцы Ганцавічы Камянецкага раёна адкрылі адну з самых буйных ферм у краіне. Гэта фабрыка малака належыць ААТ «Савушкіна пушча» і разлічаная на ўтрыманне 1500 галоў буйной рагатай жывёлы. Тут акрамя традыцыйных кароўнікаў рознага прызначэння ўзведзены склад канцэнтраваных кармоў, навес для захавання кармоў, сем сенажна-сіласных траншэй, станцыя абезжалезьвання вады, дзве артэзіянскія свідравіны з помпавай станцыяй. Варта сказаць, што гаспадарка за тры гады пабудавала два новых малочна-таварных комплексы.

У Кобрыне запушчаны новы цэх па выпуску каўбасных вырабаў. Інвестыцыйны праект рэалізавала прадпрыемства «Брэсцкія традыцыі» — філіял Брэсцкага мясакамбіната. Новы цэх разлічаны на выпуск 25 тон прадукцыі за змену. Тут створана каля паўсотні рабочых месцаў.

Усе адкрытыя вытворчасці Юрый Шулейка слушна назваў важным укладам у харчовую бяспеку краіны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.