Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК


Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу


Дарагія сябры!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам.

Стваральная любоў да роднай зямлі і павага да нялёгкай сялянскай працы заўсёды былі фундаментальнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Менавіта гэтыя традыцыі шмат у чым вызначылі наш лёс, дапамаглі пабудаваць моцную незалежную дзяржаву.

Сёлета ў Беларусі, нягледзячы на санкцыйны ціск і прыродныя катаклізмы, сабраны дастойны ўраджай. І гэтая новая перамога больш за дзве сотні тысяч сціплых, працавітых вяскоўцаў — вялізны ўклад у харчовую бяспеку краіны.

Аграпрамысловы комплекс краіны паспяхова і стабільна развіваецца. Укараненне перадавых тэхналогій земляробства і жывёлагадоўлі, мадэрнізацыя перапрацоўчых прадпрыемстваў, пастаянная работа вучоных па паляпшэнні насеннага і племяннога фонду адкрываюць шырокія магчымасці для будучых дасягненняў.

Перакананы, што і ў далейшым айчынныя аграрыі выканаюць усе найважнейшыя задачы, прадаўжаючы прымнажаць вытворчы і экспартны патэнцыял галіны.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, выдатнага настрою, заўсёды добрага надвор'я і стабільна высокіх ураджаяў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.