Вы тут

На Гомельшчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК


За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў лепшыя прадстаўнікі аграрнай галіны Гомельшчыны ўзнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», таксама ўдастоеныя падзякі Прэзідэнта Беларусі.


Ва ўрачыстай цырымоніі ўшанавання аграрыяў прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч. 

Пажаданні моцнага здароўя, сямейнага шчасця, поспехаў у рабоце працаўнікам вёскі адрасаваў старшыня аблвыканкама Іван Крупко:

— Хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі харчовай і перапрацоўчай прамысловасці сваёй самаадданай працай забяспечваюць харчовую бяспеку вобласці і дзяржавы, жыццёвы ўзровень народа, дабрабыт і росквіт кожнай беларускай сям’і, —нагадаў кіраўнік рэгіёна. 

Як падкрэсліў Іван Крупко, поспехі ў сельскай гаспадарцы патрабуюць не толькі матэрыяльных выдаткаў і энергетычных рэсурсаў, але і ўкладанні часціцы душы аграрыяў, найвялікшага цярпення і мудрасці. 

Сярод працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гомельшчыне, якім аб’яўлены падзякі Прэзідэнта Беларусі, — аграрыі Чачэрскага раёна: галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства «Зорка» Алена Малашкіна і дырэктар гаспадаркі «Отар» Таццяна Струк. 

— Ад імя ўсіх працаўнікоў вёскі і ад сябе асабіста хачу адрасаваць самыя шчырыя словы падзякі нашаму Прэзідэнту за высокую ацэнку працы сельскіх працаўнікоў, увагу, падтрымку і дапамогу. Не магу не падзякаваць і свой калектыў за адданасць зямлі, разуменне і надзейнасць. За прафесіяналізм і любоў да роднай краіны работнікам аграпрамысловага комплексу рэгіёна, — падзялілася Таццяна Струк.

Медалі «За працоўныя заслугі» у святочнай атмасферы былі ўручаныя дырэктару «Слабадское імя Леніна» Мазырскага раёна Юрыю Бажанкову, трактарыстам-машыністам гаспадарак — «Нікалаеўка» Буда-Кашалёўскага раёна, «Отар» і «Зорка» Чачэрскага раёна — Аляксандру Барысенку, Уладзіміру Коцікаву і Івану Павелкову, а таксама кіроўцу гаспадаркі «Імя Жукава» Брагінскага раёна Уладзіміру Шахніцкаму. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.