Вы тут

Любоў дзейнічае. У Мінску адкрылася дабрачынная выстава-продаж


«Свет выратуе прыгажосць і каханне» — з такім пасылам у мастацкай галерэі «АртХаос» адкрылася дабрачынная выстава «Любоў дзейнічае». На палотнах яркія абстракцыі, велічная прырода, мілыя сэрцу краявіды, фантастычныя героі, — усяго каля 40 твораў жывапісу. Прадстаўнікі розных пакаленняў, знакамітыя майстры і маладыя пачаткоўцы аб’ядналіся з адной мэтай — падтрымаць людзей, якім патрэбныя любоў і дапамога, і тым самым зрабіць для іх невялікі цуд.


Выстава «Любоў дзейнічае» праходзіць у галерэі ўжо чацвёрты раз. Усе сродкі ад продажу карцін будуць накіраваныя на дабрачыннасць — у Фонд у гонар святога Іана Рускага (ён дапамагае людзям з псіханеўралагічнымі праблемамі) і Цэнтр дапамогі жыццю (аказвае дапамогу людзям у тэрмінальнай стадыі анкалагічнага захворвання). 

«Мы ўжо не першы раз рэалізуем гэты праект. І мы рады, што нас падтрымліваюць і мастакі, і пакупнікі, і што з намі побач нашыя фонды. Любоў — гэта найвышэйшая хрысціянская каштоўнасць. Любоў можа абмежавацца словамі, але яе найвышэйшая праява — у дзеянні, калі мы дапамагаем адзін аднаму, робім свет лепшым. Таму і назва  ў нас такая „Любоў дзейнічае“. Ёсць такая тэорыя шасці поціскаў рукі, паводле яе людзі адзін ад аднаго і не так далёка, як здаецца. Гэтая тэорыя працуе і ў нас. Хачу падзякаваць людзям, якія не застаюцца абыякавымі да праблем іншых людзей і ўдзельнічаюць у нашым праекце», — адзначыла дырэктар мастацкай галерэі «АртХаос» Лілія Лукашэнка.

Намеснік дырэктара Цэнтра дапамогі жыццю Павел Раманчук падкрэсліў, што дзякуючы гэтаму праекту пацыенты з чацвёртай, тэрмінальнай стадыяй анкалагічнага захворвання адчуваюць любоў і падтрымку. «Кожны хоча быць шчаслівым. І мы шчаслівыя тады, калі нас любяць. Важна памятаць, што калі чалавека нельга вылечыць, гэта не азначае, што яму нельга дапамагчы», — заўважыў ён.

Ад імя ўсіх мастакоў, чые работы прадстаўлены на выставе, Таццяна Грыневіч прызналася, што для творцаў вельмі важна дзяліцца цяплом і дабром. Асабліва зараз, напярэдадні Новага года і Раства, калі кожны чакае цудаў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.