Дажджы, моцны вецер і да плюс 13 градусаў прагназуюцца ў Беларусі з 30 снежня да 4 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Атлантычнае цяпло не дае шанцаў на зімовую марозную казку ў навагоднія святы. 2022 год скончыцца цёплым, але легкадумным і сырым надвор'ем», — пракаментавалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны — ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, а днём — ад плюс 1 да плюс 7 градусаў.
У суботу ноччу месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночным усходзе — з мокрым снегам. У асобных раёнах будуць утварацца слабыя туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём месцамі па поўначы ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3 — плюс 3 градусы, днём — плюс 1—7 градусаў. Па паўднёвым захадзе да плюс 9 градусаў.
«У нядзелю ў нашу краіну пачне паступаць яшчэ больш цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, і тэмпературны фон па краіне будзе на 7—10 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. Пры гэтым камфортным такое надвор'е наўрад ці назавеш — ападкі будуць суправаджацца парывістым ветрам. Уначы месцамі па краіне, а днём 1 студзеня на большай частцы тэрыторыі вецер будзе ўзмацняцца да моцнага парывістага», — расказалі сіноптыкі.
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Уначы месцамі, а днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 1—8 градусаў, а днём будзе вагацца ад плюс 4 градусаў па ўсходзе да плюс 13 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
У панядзелак захаваецца цёплае надвор'е. Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы астудзіцца да плюс 1—7 градусаў, а днём складзе плюс 3—10 градусаў.
У аўторак месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, а па поўдні прагназуецца да плюс 8 градусаў.
Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў у сярэдзіне наступнага тыдня ў нашу краіну пачне паступаць няўстойлівая і больш прахалодная паветраная маса са Скандынавіі, таму тэмпературны фон панізіцца.
У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад плюс 3 да плюс 4 градусаў.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.