У гэтым годзе і зіма на календары, і пейзаж за акном ідэальна адпавядаюць адно аднаму. Снежныя гурбы, мароз і пранізлівы вецер прымушаюць хутацца ў футры і надзяваць пальчаткі. Але выглядаць на ўсе сто хочацца ў любое надвор’е, і без стыльнага манікюру вы наўрад ці абыйдзецеся. Дзелімся 7 варыянтамі моднага манікюру для зімы.
Вы, вядома, памятаеце колеры ўбору Снежнай Каралевы з казкі Андэрсэна — сіні, блакітны, белы, серабрысты. З гэтых ільдзістых адценняў можна скласці выдатную палітру для зімовага манікюру. Мінімалістычна і рамантычна адначасова! Дызайнеры прапануюць варыянты: нафарбаваць кожны пазногаць розным лакам — ад белага да ярка-сіняга або на адным пазногці зрабіць плаўныя пераходы розных колераў.
2. Малюнак па сезоне
Малюнкі для зімовых дзён — гэта сняжынкі, залатыя зорачкі ды іншыя атрыбуты зімы. А яшчэ — снегіры, галінкі рабіны, рукавічкі з арнаментам, сэрцайкі, ялінкі... і іншыя актуальныя ідэі, увасобіць якія вам дапамогуць майстры манікюру. Не абавязкова наносіць аднолькавыя малюнкі на ўсе пазногці, уключайце фантазію.
Як запэўніваюць майстры нэйл-арту, золата па-ранейшаму ў трэндзе і выдатна спалучаецца з далікатнымі, пастэльнымі тонамі. Элегантны бэжавы, жамчужны, крэмавы, ружовы, белы, а таксама празрысты лак у спалучэнні з залатымі бліскаўкамі, малюнкамі золатам — камбінацыя лёгкасці і вытанчанасці.
Арнамент у выглядзе зігзагу, вертыкальнай або гарызантальнай палоскі — што ні кажыце, гэта стыльна. Не абавязкова ўпрыгожваць такім чынам кожны пазногаць, можна нанесці ўзор толькі на некаторыя з іх. Базу для пазногця з узорам можна выканаць у іншым колеры. Цёмныя лініі на белым фоне маляваць ці, наадварот, светлыя на цёмным — справа густу.
5. Анімалістычны прынт
Вам падабаюцца ўзоры, якія нагадваюць афарбоўку жывёл? Не толькі адзенне і абутак, але і дызайн пазногцяў закранула гэтая мода. У трэндзе манікюр з прынтам «пад леапарда», а таксама «змяіная скура» — прыгожа і незвычайна. Дзяўчатам падабаюцца выявы сімпатычных мультыплікацыйных звяркоў на пазногцях — майстар па нэйл-арце дапаможа выканаць ваша жаданне.
Манікюр з эфектам «кашэчага вока» — ужо класіка. Пералівы колеру — гэта шыкоўна і адназначна прыцягне да вас увагу. Выкарыстоўваючы гель-лак, вы зможаце стварыць загадкавы і элегантны вобраз свецкай ільвіцы. У трэндзе сіні, зялёны, фіялетавы, вінна-чырвоны, шакаладна-карычневы колеры. Такі манікюр добра глядзіцца з дэкорам.
Вытанчана і высакародна, дорага і стыльна глядзіцца чорны манікюр з залатымі зігзагамі, трохкутнікамі, палоскамі, абстрактнымі малюнкамі, бліскаўкамі, зоркамі. Эксперыментуйце, шукайце свой варыянт.
Аліна ТОМІНА
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.