У Беларусі праводзяцца даследаванні па паэтапнай адмове ад палімернай упакоўкі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла загадчыца аддзела абыходжання з адходамі РУП «Белніц „Экалогія“»; прадстаўніца Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Кацярына Бацян, паведамляе БелТА.
«Наша арганізацыя займаецца вузканакіраванымі відамі дзейнасці. Мы працуем над сацыяльна-эканамічным аналізам паэтапнай забароны вытворчасці палімернай упакоўкі з магчымым яе замяшчэннем», — распавяла Кацярына Бацян. Мэта гэтага даследавання — магчымасць пераўзбраення прадпрыемстваў і пераходу на шматабаротную, або арганічную ўпакоўку, адзначыла яна.
«Даследаванні вядуцца ўжо другі год, у 2023 годзе мы працягваем гэтую працу сумесна з усімі прадпрыемствамі Беларусі. Гэта неабходна для таго, каб ацаніць усе эканамічныя рызыкі і ў цэлым зразумець магчымасці прадпрыемстваў па пераходзе ў найбліжэйшай будучыні на альтэрнатыўны від упакоўкі», — падкрэсліла спецыяліст.
Паводле яе слоў, гэтую працу Белніц «Экалогія» праводзіць разам з Інстытутам эканомікі Расійскай акадэміі навук, а яе заказчыкам выступае Еўразійская эканамічная камісія.
Прэв’ю: БелТА
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.