Валейбалісты сталічнага «Будаўніка» пацярпелі чарговае паражэнне ў рэгулярным чэмпіянаце расійскай Суперлігі, паведамляе БелТА.
У Палацы спорту «Уручча» падапечныя Алега Мікановіча прымалі лідара Суперлігі і адзін з наймацнейшых клубаў свету — казанскі «Зеніт». У дзвюх першых партыях госці практычна не пакінулі «Будаўніку» шанцаў, аддаўшы беларусам толькі 16 ачкоў у стартавым сэце і 18 у другім. Навязаць барацьбу тытулаванаму саперніку беларусам удалося толькі ў трэцім адрэзку. Наша каманда была ў некалькіх розыгрышах ад перамогі ў партыі, але ўсё ж саступіла з розніцай у два ачкі. Канчатковы кошт— 0:3 (16:25, 18:25, 23:25).
Гэта паражэнне стала для сталічнай каманды 17-м у 19-ці матчах сезона. З сямю баламі «Будаўнік» застаецца на апошнім 16-м месцы турнірнай табліцы Суперлігі, адстаючы ад зоны плэй-оф на 13 ачкоў. Наступны паядынак у чэмпіянаце Расіі нашы валейбалісты правядуць 4 лютага ў гасцях супраць клуба «Газпром-Югра» з Сургута, які размяшчаецца на 12-й пазіцыі ў лізе.
Прэв’ю: pixabay.com
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.