Вы тут

У Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях будуць браць збор за перасячэнне граніцы на машыне


У Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях з 1 лютага будуць браць збор за перасячэнне граніцы на машыне ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжана рашэннямі абласных саветаў дэпутатаў, паведамляе БелТА.


Збор уводзіцца да 1 студзеня 2025 года. Яго стаўка складзе 1 базавую велічыню (1 БВ — Br37).

Шэраг катэгорый грамадзян вызвалены ад выплаты збору ў розных рэгіёнах, у тым ліку прадстаўнікі дзяржорганаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Беларусь па запрашэнні дзяржорганаў, грамадзяне, якія наведваюць нашу краіну па бязвізавым рэжыме на час «Славянскага базару ў Віцебску».

Пра поўны спіс вызваленых ад выплаты збору і неабходных дакументаў для пацвярджэння свайго статусу можна даведацца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.