Вы тут

Спажывецкі рынак Кітая пайшоў у рэзкі рост


Згодна з дадзенымі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, з аднаўленнем спажывецкага рынку падчас вакацый з нагоды кітайскага Новага года пачаўся значны ўздым у сферы паслуг, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле афіцыйнай статыстыкі, у студзені індэкс дзелавой актыўнасці ў невытворчым сектары Кітая склаў 54,4 працэнта, што на 12,8 працэнтнага пункта больш, чым у папярэднім месяцы. Індэкс дзелавой актыўнасці ў сферы паслуг узрос да 54 працэнта, перапыніўшы шасцімесячную тэндэнцыю да зніжэння.

Па словах старэйшага статыстыка Цэнтра даследаванняў сферы паслуг пры Нацыянальным бюро статыстыкі КНР Чжаа Цінхэ, у студзені 15 з 21 апытанай галіны ў сферы паслуг знаходзіліся ў стадыі росту. У прыватнасці, назіраўся рост індэксаў дзелавой актыўнасці вышэй за 60 працэнтаў у індустрыях чыгуначнага транспарту, авіяперавозак, паштовай сувязі, грашова-крэдытных і фінансавых паслуг і страхавання. У той жа час індэксы дзелавой актыўнасці ў індустрыях рознічнага гандлю, турызму і грамадскага харчавання, якія ў большай ступені пацярпелі падчас пандэміі, узраслі на 24 працэнтных пункта ў параўнанні з папярэднім месяцам. Дадзеныя сведчаць аб тым, што гатоўнасць насельніцтва да спажывання значна ўзрасла, і дзякуючы гэтаму аднавілася рыначная актыўнасць.

З пункту гледжання попыту, у студзені індэкс новых заказаў склаў 51, 6 працэнта, павялічыўшыся з 14,2 працэнтных пункта ў мінулым месяцы. Рост індэкса дзелавых чаканняў на 12 працэнтных пункта — да 64,3 працэнта — сведчыць аб тым, што чаканні прадпрыемстваў у сферы паслуг паступова паляпшаюцца. Статыстычныя дадзеныя таксама сведчаць, што на студзень прыпаў бум будаўнічай галіны Кітая. Індэкс дзелавой актыўнасці ў будаўнічай індустрыі склаў 56,4 працэнта, што на 2 працэнтныя пункты вышэй, чым у папярэднім месяцы. Індэкс дзелавых чаканняў склаў 68,2 працэнта (у параўнанні з 6,7 працэнтнымі пунктамі ў мінулым месяцы). Будаўнічая галіна Кітая дэманструе рост на працягу двух месяцаў запар, гэта сведчыць аб тым, што з укараненнем розных мер па садзейнічанні рэалізацыі буйных праектаў будаўнічыя кампаніі захоўваюць аптымізм у адносінах да развіцця рынку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.