Вы тут

Ігар Сергеенка правёў сустрэчу з актывам Шаркаўшчынскага раёна


Міжнародная абстаноўка і пытанні, якія хвалююць насельніцтва на месцах, — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка правёў сустрэчу з актывам Шаркаўшчынскага раёна, перадае БелТА.


Кіраўнік адміністрацыі адзначыў, што абстаноўка вакол нашай краіны напружаная. У еўрапейскіх краінах, па падліках спецыялістаў, сканцэнтравана 100-тысячная групоўка блока НАТА. Пятая частка з іх знаходзіцца ў Польшчы, і краіна ставіць для сябе задачу нарошчвання ваенных сіл да 300 тыс. вайскоўцаў, а таксама павелічэння ўзбраення і авіяцыі. «У Беларусі вядуцца мерапрыемствы па павышэнню ўзроўню падрыхтоўкі нашых войскаў. У гэтых мэтах разгорнута рэгіянальная групоўка войскаў Саюзнай дзяржавы, якая таксама на асобных нашых палігонах праводзіць падрыхтоўку Узброеных Сіл», — распавёў Ігар Сергеенка, адзначыўшы, што для Беларусі цяпер важна не дапусціць разгортвання ваенных дзеянняў на тэрыторыі краіны.

Што тычыцца Украіны, то Ігар Сергеенка падкрэсліў, што беларусы ў суседняй дзяржаве ваяваць не будуць. Вайскоўцы нашай рэспублікі спыняюць спробы правакацый з украінскага боку, у тым ліку перахопліваюць беспілотныя лятальныя апараты. Ва Украіне вядзецца актыўная інфармацыйная вайна, у тым ліку супраць беларускіх пагранічнікаў, укідваецца фэйкавая інфармацыя аб пуску ракет і снарадаў з тэрыторыі Беларусі. Аднак кожнае такое паведамленне правяраецца, і як вынік — не пацвярджаецца.

Недружалюбныя дзеянні ў апошні час назіраюцца з боку Літвы і Латвіі. Грамадзян гэтых краін, якія збіраюцца наведаць Беларусь, у тым ліку па бязвізавым рэжыме, запалохваюць свае ж міграцыйныя службы, перасцерагаючы ад нібыта затрыманняў беларускімі спецслужбамі. Між тым бязвіз для латышоў, літоўцаў і палякаў у гэтым годзе прадоўжаны, а ў мінулым годзе скарысталіся бязвізавым уездам каля 350 тыс. грамадзян суседніх з намі краін Балтыі і Польшчы. У сваю чаргу гэтыя дзяржавы ўводзяць абмежаванні на пагранпераходах і закрываюць міжнародныя пункты пропуску, што стварае перашкоды для простых людзей. Вырашыць гэтыя пытанні Беларусь імкнецца дыпламатычным шляхам.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта закрануў таксама тэму спробаў замежнымі цэнтрамі і спецслужбамі замежных дзяржаў звяржэння дзеючай улады ў Беларусі. У дачыненні да збеглых ён прывёў паралель з 1944 годам, калі беларусы, якія супрацоўнічалі з фашыстамі — паліцаі, перабежчыкі, здраднікі, якія забівалі свой народ, — збеглі на захад, дажылі там свой век. «Гісторыя паўтараецца з інтэрвалам у амаль 80 гадоў, і гэтыя здраднікі таксама беглі за мяжу. Спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне могуць быць зроблены падчас выбараў 2024 года. Формы будуць розныя, і ступень актыўнасці ў розных рэгіёнах будзе рознай. Будзем фіксаваць такія факты і процідзейнічаць ім усе разам», — сказаў Ігар Сергеенка.

У супрацьдзеянне нарошчванні інфармацыйнай экспансіі могуць унесці свой уклад і рэгіянальныя СМІ, якія будуць даносіць праўдзівую інфармацыю да насельніцтва. Формы і метады гэтай інфармацыйнай вайны будзе мяняцца, і трэба быць наперадзе апазіцыйных ТГ-каналаў.

Ігар Сергеенка распавёў пра поспехі ў эканоміцы, у тым ліку адзначыў, што ў сельскай гаспадарцы ў мінулым годзе былі дасягнуты рэкордныя паказчыкі, і ў агульны каравай рэспублікі кожны ўнёс свой пасільны ўклад. У сувязі з санкцыямі перад кіраўніцтвам краіны і кожнага рэгіёну стаіць пытанне дыверсіфікацыі рынкаў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што пераарыентацыя напрамкаў экспарту змянілася на ўсход. Актыўна задзейнічаныя расійскія парты. Да ўвядзення санкцый па моры беларускія тавары ішлі праз 4-5 партоў, а цяпер задзейнічаны каля 20.

У Беларусі пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва застаюцца ў прыярытэце, нягледзячы ні на якія ўзрушэнні ў свеце. У краіне летась адкрылі 29 новых аб’ектаў аховы здароўя — мадэрнізаваных, адрамантаваных, пабудаваных. Кажучы аб гэтай сферы, Ігар Сергеенка падняў пытанне кадравай забяспечанасці мясцовай бальніцы. Летась ва ўстанову аховы здароўя прыйшлі ўсяго тры маладыя спецыялісты, і кадравы голад гэта не задаволіла. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што трэба будзе прапрацаваць пытанне мэтавай падрыхтоўкі медыкаў, запыт на якіх падае вобласць і затым размяркоўвае ўрачоў у раёны.

Ігар Сергеенка па нагоды сістэмы адукацыі раёна адзначыў, што насельніцтву трэба распавядаць аб аптымізацыі і для чаго гэта робіцца. Кіраўнік Адміністрацыі абмеркаваў і пытанні развіцця раёна і Шаркаўшчыны, праблемы, якія хвалююць людзей і кіраўнікоў раёна.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.