Вы тут

Беларуская мікраэлектроніка да 2030 года ўтрая павялічыць вытворчасць


Беларускія прадпрыемствы па мікраэлектроніцы павялічаць аб’ёмы вытворчасці больш чым у тры разы да 2030 года. Пра гэта распавёў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«У галіне мікраэлектронікі мы, безумоўна, рухаемся наперад. Нядаўняя нарада пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі на „Планары“ гэта паказала. Мы з Расіяй дапаўняем адзін аднаго. Сёння ў значнай ступені мы замясцілі ўсе імпартныя пастаўкі ў сферы мікраэлектронікі на нашых рынках. „Планар“ вырабляе практычна ўсю лінейку тэхналагічнага абсталявання для вырабу адпаведных элементаў мікраэлектронікі», — распавёў Аляксандр Рагожнік.

Расія прафінансавала за кошт ільготнага крэдыту два праекты, адзін з іх будзе рэалізоўвацца на «Планары», а другі на «Інтэграле», падкрэсліў міністр. «У агульнай суме на іх будзе накіравана каля 10 млрд расійскіх рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на мадэрнізацыю, пашырэнне асноўнай дзеючай вытворчасці. Праект па мадэрнізацыі разлічаны да 2030 года. Гэтыя інвестыцыі будуць уключаць у сябе не толькі расійскую частку, але і ўласныя сродкі прадпрыемстваў, у тым ліку крыніцы інавацыйнага фонду Беларусі, — адзначыў ён. — Тая дарожная карта, якая сёння падпісаная, дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню. Да 2030 года нашы прадпрыемствы па мікраэлектроніцы павялічаць аб’ёмы вытворчасці больш чым у тры разы».

Экспартныя пастаўкі «Інтэграла» за I квартал дасягнулі тэмпу росту практычна ў 200% да аналагічнага перыяду мінулага года. «Добры тэмп і па „планараўскаму“ абсталяванню — тэмп росту будзе парадку 150%. Тэндэнцыя дынамічнага росту захоўваецца, — дадаў міністр. — Прадукцыя „Планара“ і „Інтэграла“ запатрабаваная і распісана на год наперад. Гэтыя прадпрыемствы працуюць з абсалютна поўнай загрузкай. Нават на наступны год ужо распісана значная частка ўсіх заказаў».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.