Што гэта за прэпараты: гербіцыды, пестыцыды, фунгіцыды, інсектыцыды і якое паміж імі адрозненне? Справа ў тым, што пестыцыды — гэта агульная назва ўсіх прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для засцярогі культурных раслін ад розных паразітаў, насякомых, пустазелля.
Паміж сабой хімічныя сродкі аховы раслін класіфікуюцца па наступных катэгорыях:
• фунгіцыды — выкарыстоўваюцца для засцярогі ад грыбковых захворванняў;
• інсектыцыды — абараняюць расліны ад насякомых-шкоднікаў;
• гербіцыды — прызначаныя для знішчэння пустазелля.
Класіфікацыя сродкаў аховы раслін ад шкоднікаў праводзіцца і па складзе. Яны могуць складацца з:
• неарганічных хімічных злучэнняў;
• арганічных рэчываў;
• кампанентаў біялагічнага паходжання.
Яны спрыяюць поўнаму або частковаму падаўленню развіцця грыбковых хвароб сельскагаспадарчых, садовых і агароднінных культур і падзяляюцца на некалькі тыпаў:
• Насенныя пратручвальнікі — знішчаюць узбуджальнікаў, якія распаўсюджваюцца разам з насеннем або знаходзяцца ва ўрадлівай глебе;
• Прэпараты для апрацоўкі культур падчас іх спакою — дзеянне гэтых фунгіцыдаў накіравана на знішчэнне грыбковых узбуджальнікаў, што могуць паспяхова зімаваць у грунце;
• Глебавыя прэпараты — выкарыстоўваюцца для знішчэння ўзбуджальнікаў грыбковых хвароб, якія знаходзяцца ў глебе;
• Сродкі для апрацоўкі раслін у перыяд іх вегетацыі — выкарыстоўваюцца ў летні перыяд у прафілактычных мэтах;
• Прэпараты, якія абеззаражваюць месцы для захоўвання ўраджаю.
Таксама выпускаецца шмат прэпаратаў, што ўключаюць і фунгіцыды, і інсектыцыды. Яны не толькі засцерагаюць насенне ад грыбковых хвароб, але і забяспечваюць эфектыўную ахову ўсходаў ад шматлікіх глебавых насякомых-шкоднікаў.
Гэта прэпараты хімічнага паходжання, дзеянне якіх накіравана на тое, каб знішчыць дарослыя асобіны насякомых-шкоднікаў, іх лічынкі і яйкі. Некаторыя прэпараты таксама могуць уздзейнічаць і на нематодаў, а таксама на раслінных кляшчоў. Інсектыцыды ўжываюць, каб засцерагчы ад насякомых сельскагаспадарчыя, агароднінныя і садовыя культуры. Па спосабе трапляння ядавітага рэчыва ў арганізм насякомага прэпараты падзяляюцца на некалькі відаў:
• Кантактныя — яны пранікаюць у арганізм пры непасрэдным кантакце з насякомымі;
• Кішччныя — трапляюць у харчовую сістэму пры праглынанні насякомымі апрацаваных інсектыцыдамі раслін;
• Фуміганты — атручваюць насякомых пры ўдыханні імі выпарэнняў ядавітага рэчыва.
Пры выкарыстанні сістэмных інсектыцыдаў ядавітыя рэчывы пранікаюць, назапашваюцца і перамяшчаюцца па тканках раслін, што павялічвае перыяд іх таксічнасці для шкоднікаў. Едучы расліны, яны атрымліваюць смяротную дозу яду і неўзабаве гінуць.
Большасць інсектыцыдаў з'яўляецца небяспечнай не толькі для насякомых-паразітаў, але і для людзей. Таму апрацоўка інсектыцыдамі і фунгіцыдамі павінна выконвацца строга з захаваннем правілаў бяспекі і выкарыстаннем сродкаў асабістай аховы.
Гэтыя прэпараты выкарыстоўваюцца, каб на палях пазбавіцца ад непажаданай расліннасці. Ужыванне гербіцыдаў дазваляе знішчаць пустазелле, якое перашкаджае нармальна развівацца культурным раслінам. З дапамогай гэтых прэпаратаў выконваецца так званая хімічная праполка, якой часта карыстаюцца ў змаганні са шматгадовым пустазеллем. Выкарыстанне сістэмных гербіцыдаў забяспечвае распаўсюджванне ядавітага рэчыва па ўсёй яго структуры: карані, сцёблы, лісце. Гэта спрыяе хуткаму высыханню і адміранню пустазелля.
У адрозненне ад пестыцыдаў суцэльнага ўздзеяння, гербіцыды выбарачнага дзеяння знішчаюць толькі пустазелле, не пашкоджваючы культуры, якія вырошчваюцца. У асноўным прэпараты суцэльнага дзеяння прымяняюцца на цаліне, калі культурныя расліны яшчэ не вырошчваліся і трэба ачысціць глебу ад усёй расліннасці.
Паколькі ядахімікаты маюць негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, важна выконваць нормы ўнясення прэпаратаў, тэхналогію іх выкарыстання, а таксама тэрміны апрацоўкі. У такім выпадку ад іх не будзе шкоды людзям і прыродзе, а культурным раслінам забяспечыцца гарантаваная засцярога ад разнастайных шкоднікаў і паразітаў.
Ірына ТАМКОВІЧ
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.