Вы тут

Прыгоды вялікага камбінатара пакажуць на «Беларусь 3» 30 красавіка


Фільм «Залатое цяля» святкуе сёлета 55-годдзе з дня выхаду на экраны. Сатырычная камедыя, створаная рэжысёрам Міхаілам Швейцэрам, убачыла свет у 1968 годзе. Аднак і дагэтуль бліскучая экранізацыя аднайменнага рамана Ільі Ільфа і Яўгенія Пятрова застаецца любімай класікай. І таму добрая навіна для яе прыхільнікаў — не прапусціце паказ кінастужкі ў нядзелю на тэлеканале «Беларусь 3».


Напярэдадні кінасеанса згадаем некаторыя моманты з працэсу стварэння легендарнай кінастужкі. У прыватнасці, на ролю Астапа Бэндара, які паводле сюжэта марыць здзейсніць падарожжа ў экзатычную краіну, што абуджае яго да рэалізацыі плана, як раздабыць сабе фінансаванне, да Сяргея Юрскага прабаваліся таксама Мікалай Губенка, Уладзімір Басаў, Аляксандр Парахаўшчыкоў. Альбо цікавы факт, што ў фільме здымаўся акцёр Анатоль Папанаў, але калі скарачалі выніковую версію, сцэны з ім засталіся па-за кадрам... Знакаміты аўтамабіль «Антылопа Гну» па просьбе кінематаграфістаў спраектаваў інжынер Леў Шугураў: у ім выкарысталі рухавік, трансмісію і рама ад аўто УАЗ-452, задні мост ад ГАЗ-А... А вось што датычыцца музычнага афармлення кінафільма, першапачаткова для напісання музыкі рэжысёр запрасіў Георгія Свірыдава, які нават стварыў тры фрагменты, аднак пасля работа спынілася і супрацоўніцтва двух творцаў перапынілася. Пазней Швейцэр звярнуўся ўжо да Георгія Фірціча. Аднак некаторыя мастацтвазнаўцы лічаць, што ў кінастужцы гучаць творы абодвух кампазітараў.

Раім перагледзець любімую камедыю і — хто ведае, раптам вас чакаюць яшчэ і ўласныя адкрыцці адносна таго, чаго не заўважалі раней. Паказ запланаваны ў нядзелю, 30 красавіка, на тэлеканале «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.