Вы тут

Артысты з Санкт-Пецярбургу выступілі на сцэне Белдзяржфілармоніі


Музыка і песні здольныя зараджаць і абуджаць пачуцці. А той, хто адчувае прыгажосць і гармонію, будзе думаць, як распаўсюдзіць іх на акаляючы свет. Магчыма, ад гэтага адштурхоўваліся арганізатары фестывалю «Музыка верыць у лепшае. Да 100-годдзя з дня нараджэння дырыжора А.С. Бадхена», што заснавалі ў Санкт-Пецярбургу. Але 28 красавіка канцэрт у межах фестывалю адбыўся ў Мінску.


Фота: «Белдзяржфілармонія».

— З гэтым фестывалем мы ўжо пабывалі на Урале, у Карэліі. І нам прыемна, што цяпер сяброўская для нас дзяржава так цёпла прымае нашых артыстаў, — адзначыла Кацярына Арцюшкіна, генеральны дырэктар «Пецярбург-канцэрту». — Пецярбург сёння працягвае традыцыі «Ленканцэрту», але ў нас новыя цікавыя задачы, адметныя праекты. Майстры эстрады разумеюць, што выкананне пад жывы аркестр — гэта найлепшае, што можа быць у песні. Якія б ні былі цудоўныя аранжыроўкі ў «мінусовак», зробленых з дапамогай новых тэхналогій, яны ўсё адно непараўнальныя з эмоцыяй, што дае жывы аркестр і добрыя артысты.

Гаворка пра эстрадна-сімфанічны аркестр ім. А.С. Бадхена. Фактычна ён у новай назве працягвае лёс Ленінградскага канцэртнага аркестра, створанага ў 1969 годзе. Калектыў стаў вядомы ў свеце, і цяпер працягвае традыцыі, закладзеныя Бадхенам. І па традыцыі выбіраецца музыка для выканання, каб прадэманстраваць розныя гронкі здольнасцяў калектыву. Тут і класіка, і папулярныя песні, і нават сучасная рок-музыка. Каб той, хто адкрывае для сябе гэты аркестр, атрымаў як мага больш познае ўяўленне пра яго, а далей ужо разумеў, чаго чакаць ад новых сустрэч.

Адзін канцэрт — гэта прыступка для далейшых праектаў. Яны былі і раней, арганізаваныя сумесна. Напрыклад, у Санкт-Пецярбургу выступала вядомая беларуская цымбаліста Вераніка Прадзед. І сяброўскія кантакты паміж музыкантамі дзвюх краін — звычайная справа. Таму што ў гасцей ёсць думкі пра тое, каб адносіны з беларускімі партнёрамі сталі больш трывалымі і дазволілі вярнуцца сюды з канцэртамі і, можа быць, наогул праехаць па Беларусі.

Толькі трэба ведаць, чым здзіўляць, бо беларускі глядач падрыхтаваны да такіх канцэртаў (вось тут кожны можа сябе праверыць: колькі беларускіх эстрадна-сімфанічных аркестраў вы ведаеце?). Гэта разумее Андрэй Мядзведзеў, мастацкі кіраўнік і дырыжор эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Анатоля Сямёнавіча Бадхена, які прызнаўся:

— Для мне гэта хвалююча і адказна, бо я ведаю вашу аркестравую культуру — запрашалі ў Прэзідэнцкі аркестр, працаваў на «Слававянскім базары ў Віцебску». Ведаю, якая высокая планка гэтага жанру ў Беларусі. Але я рады магчымасці ў гэтым праекце згадаць Анатоля Сямёнавіча Бадхена, які заўсёды змагаўся за якасць, кепскую партытуру падчас рэпетыцыі мог нават выкінуць са сцэны ў залу. І я імкнуся захаваць чысціню жанру эстрадна-сімфанічнай музыкі, які аказаўся крыху дыскрэдытаваны (я не кажу пра Мінск).

Сапраўды, Мінск (і Беларусь наогул) песні і эстрадную музыку неяк па-асабліваму адчувае. Столькі гадоў песенных фестываляў — нацыянальных і міжнародных, — столькі песенных праграм, падрыхтаваных рознымі калектывамі, у тым ліку аркестрамі, — і людзі ўцягнуліся. Сюды можна смела ехаць з рознымі песеннымі праграмамі — ведаюць замежныя артысты.

— Вялікая адказнасць і ўдача — прыехаць у Беларусь. Я люблю Беларусь, быў тут з калектывам «А-студыё», у якім працаваў, — згадаў Андрэй Касінскі, кіраўнік фестываля «Музыка верыць у лепшае. Да 100-годдзя з дня нараджэяння дырыжора А. С. Бадхена». — Тое, як нас тут сустрэлі цяпер, дазваляе казаць, што самае галоўнае ў Мінску — гэта людзі.

Артыст і ўдзельнік папулярных тэлепраектаў Яўген Кунгураў таксама бываў у Беларусі не раз. У прыватнасці, ён прыязджаў разам з Русланам Аляхно, які рабіў вялікі праект, каб дапамагчы пабудаваць лякарню ў Бабруйску. Але на сцэну філармоніі ў Мінску Кунгураў выйшаў упершыню, вёў канцэрт і спяваў песні з рэпертуара Мусліма Магамаева (той пачынаў спяваць менавіта з аркестрам Бадхена).

— Слухачы ў розных гарадах сапраўды адрозніваюцца. Думаю, што беларускі глядач больш еўрапейскі — вытрыманы, больш музычна адукаваны, — падзяліўся сваімі думкамі Яўген Кунгураў. — Але Пецярбургскі аркестр таксама заўсёды адрозніваўся — найперш эстэцтвам, дастаткова прыгадаць музыку Андрэя Пятрова. Былі і свае вядомыя артысты — Эдуард Хіль, Людміла Сенчына. Яны вылучаліся вытанчанасцю выканання. Сёння ў аркестра імя Бадхена таксама ёсць такі рэпертуар, і ён дае магчымасць публіцы адчуць Пецярбург.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.