Вы тут

«Быць патрыётам — значыць быць адданым беларускай зямлі і народу»


Больш як 60 працэнтаў беларусаў лічаць, што быць патрыётам — значыць быць адданым беларускай зямлі і народу. Такія даныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання прывёў БелТА намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.


Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў з 27 сакавіка па 11 красавіка тэлефоннае апытанне насельніцтва «Грамадская думка аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці». Выбарка — 902 рэспандэнты.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: што для вас значыць быць патрыётам Беларусі?

«Быць адданым беларускай зямлі і народу» — так адказалі 62,1 працэнта апытаных, «Паважаць дзяржаўную сімволіку і гісторыю Беларусі» — 60,1 працэнта, «Любіць беларускую культуру і мову» — 58,7 працэнта, «Жыць і працаваць у Беларусі» — 57,2 працэнта, «Быць гатовым абараняць сваю краіну» — 54,5 працэнта, «Быць верным беларускай дзяржаве» — 45 працэнтаў, «Адчуваць цесную сувязь з беларусамі» — 42,3 працэнта, «Актыўна дзейнічаць на карысць краіны» — 41,2 працэнта.

«Патрыятызм — гэта далёка не пытанне колькасці, тут вельмі важныя якасныя паказчыкі, што гэта ў сябе ўключае. І мы праз сацыялагічныя даныя фіксуем, што высокія пазіцыі займае па сутнасці беззапаветная адданасць, служэнне роднай зямлі і народу. Гэта ключавы акцэнт, каштоўнаснае ядро, якое адлюстроўвае як сучасны запыт дзяржавы да яе грамадзян, так і бачанне насельніцтвам таго, якім павінен быць патрыёт у ідэале», — адзначыў Мікалай Сухоцкі.

Не змаглі адказаць усяго 1,5 працэнта апытаных. «Гэта вельмі мала, нягледзячы на тое, што пытанне не самае простае для адказу. Гэты паказчык, які знаходзіцца ў межах статыстычнай хібнасці, азначае, што беларусы дакладна ўяўляюць на гэты момант, што ў бягучай сітуацыі, у тым ліку геапалітычнай, павінен уяўляць з сябе патрыёт Беларусі. Пры гэтым, вядома ж, хацелася б, каб грамадзян, якія выбралі ў якасці свайго прыярытэту пазіцыю „актыўна дзейнічаць на карысць краіны“ (адзначылі больш як 40 працэнтаў), станавілася ў грамадстве ўсё больш. Толькі пастаянная стваральная праца кожнага беларуса, яго канструктыўная сацыяльная актыўнасць і высокая ініцыятыўнасць гарантуе нашай краіне эфектыўнае развіццё і дастойнае месца ў сучасным свеце», — дапоўніў намеснік дырэктара.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.