Вы тут

З дажджамі пакуль праблема. А з сярэдзіны тыдня прыпячэ да 30 градусаў


Неяк сапсаваўся ў нас чэрвень для дачнікаў. А ўсё віной — антыцыкланальны характар надвор'я. Ён усталяваўся на тэрыторыі нашай краіны і працягвае ўтрымліваць у большасці раёнаў пераважна сухое надвор'е. На гэтым працоўным тыдні тэрыторыя Беларусі працягне знаходзіцца пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму на большай частцы тэрыторыі па-ранейшаму будзе захоўвацца дэфіцыт ападкаў. Толькі ў паўднёвых і паўднёва-заходніх рэгіёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. А 15 і 16 чэрвеня пад уплывам сістэмы атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з Карпат, па паўднёвым захадзе краіны дажджы стануць больш інтэнсіўнымі, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Па прагнозах сіноптыкаў, калі ў пачатку тыдня яшчэ будзе рэальна холадна па раніцах, то ў далейшым ночы ў краіне стануць цяплейшыя, а дзённы прагрэў з кожным днём будзе павялічвацца. У аўторак толькі па поўдні краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём будзе 17—23 градусы цяпла. У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20—27 градусаў, але ў паўднёва-заходніх раёнах краіны ўсяго толькі ад плюс 17 градусаў да 19 цяпла.

Не будзе ападкаў і ў чацвер, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы, часам моцныя, месцамі навальніцы. Нават у цёмны час сутак стане цяплець. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—15 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 23—28 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — плюс 19—22 градусы.

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 23—29 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — плюс 18—22 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя дні ў краіне стане яшчэ на пару градусаў цяплей. Гэтымі днямі ў дзённыя гадзіны месцамі слупкі тэрмометраў нават пераадолеюць адзнаку ў 30 градусаў, а вось дажджоў па-ранейшаму будзе няшмат і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны яны будуць нераўнамерна. Пры такіх спрыяльных умовах тэмпература вады ў рэках і вадаёмах працягне павышацца.

У суботу пераважна па захадзе краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 градусаў вышэй за нуль. Днём ад плюс 18 па захадзе да плюс 30 градусаў па ўсходзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.