Вы тут

Орда: У міжнароднай палітыцы справядлівасці становіцца ўсё менш


Такое рашэнне Міжнароднай арганізацыі працы сведчыць пра тое, што МАП перастае быць органам, які абараняе права на працу і занятасць людзей, упэўнены Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. «Беларускае пытанне» стала адным з самых рэзанансных сярод тых, што абмяркоўваюцца ў Жэневе на сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы.


Фота дадзена прэс-службай ФПБ

З высокай трыбуны кіраўніцтва МАП кажа пра неабходнасць стварэння ўмоў для занятасці людзей, павышэння іх дабрабыту і пашырэння сацыяльных гарантый. І ў той жа час падтрымлівае і ўсяляк прасоўвае санкцыі ў дачыненні да працоўных беларусаў, якія скіраваны на тое, каб пазбавіць людзей работы і заробку, перакананы старшыня ФПБ:

— Справядлівы голас прафсаюзаў з розных краін, якія намагаліся заблакаваць гэтае несправядлівае рашэнне, замоўчваўся і ўтойваўся, аказваўся беспрэцэдэнты ціск на ўсе дэлегацыі. Пры тым, што нават спецдакладчык ААН накіравала спецыяльны зварот у адрас МАП: арганізацыя не мае права прымаць такія рашэнні, паколькі яны вядуць да рушэння Статуту ААН. Аднак пад ціскам і жорсткім лабіраванні прадстаўнікоў заходніх краін МАП прыняла антыбеларускую рэзалюцыю, скіраваную супраць людзей, іх дабрабыту і занятасці.

Дэлегацыя ФРБ з першых дзён працы канферэнцыі заяўляла пра незаконнасць такіх мер і патрабавала іх адмены. У адказ яе паспрабавалі пазбавіць права голасу. Юрыдычных падстаў для санкцый няма, падкрэсліў Міхаіл Орда:

— Тыя, хто лабіруе прыняцце санкцый супраць Беларусі, такім чынам намагаліся прымусіць нас замаўчаць, каб схаваць праўду. Гэта спроба запугаць нас і паказаць, што калі вы маеце іншае меркаванне, калі вы не з намі, то абмежаванні і санкцыі могуць быць прымененыя і да вас.

Старшыня ФПБ нагадаў, што напарэдадні адкрыцця канферэнцыі ў Жэневе генеральны дырэктар МАП аб’явіў аб чарговай ініцыятыве па стварэнні глабальнай кааліцыі для прасоўвання сацыльнай справядлівасці. Безумоўна, такое пачынанне пераследуе важныя мэты для мільёнаў працуючых. У апошнія гады дэкларацыі аб справядлівай будучыні сферы працы і справядлівай глабалізацыі неаднаразова гучалі з трыбуны МАП, аднак які вынік бачны сёння, задаўся пытаннем Міхаіл Орда:

— Няроўнасць толькі ўзрастае. У міжнароднай палітыцы справядлівасці становіцца ўсё менш. Адсутнасць вынікаў сведчыць пра неабходнасць МАП перагледзець механізмы і падыходы ў рабоце. Яскравае пацверджанне гэтага — тое, што з кожным годам усё часцей у якасці ціску на іншыя дзяржавы выкарыстоўваюцца незаконныя аднабаковыя абмежаванні, якія, аднак, згодна са Статутам ААН, могуць быць прынятыя толькі па рашэнні Савета бяспекі ААН. Як паказвае практыка, аднабаковыя абмежавальныя меры ўводзяць менавіта моцныя краіны ў дачыненні да тых дзяржаў, што ідуць па шляху свайго развіцця. Згодна з даследаваннямі, за апошнія дзесяцігоддзі ЗША больш як 100 разоў уводзілі такія незаконныя меры, а Еўрасаюз — каля 20 разоў. Гэтыя незаконныя меры выкарыстоўваюцца імі як эканамічная зброя, якую прымяняюць да краін. У выніку людзі страчваюць працу, змяншаецца іх дабрабыт, у дзяржавы скарачаюцца магчымасці па сацыяльнай падтрымцы людзей. Гэта элементарны шантаж, заложнікамі якога становяцца мільёны працоўных.

Міхаіл Орда таксама падкрэсліў, што санкцый на карысць не бывае. У выніку абмежавальных мер людзі не пачынаюць жыць лепш, аднак ёсць рэальныя прыклады, калі санкцыі вялі да галечы, голаду і нават смерці людзей:

— Прафсаюзы Беларусі неаднаразова звярталіся да кіруючых органаў МАП з просьбай выканаць свой мандат і абараніць беларускіх працоўных ад незаконных санкцый. Былі пададзены аргументаваныя і дакументальна пацверджаныя прадстаўленні і скаргі на такія незаконныя дзеянні з боку шэрагу краін. На жаль, усе звароты засталіся без разгляду і адказу. Сёння пытанне прымянення незаконных санкцый, якое напрамую парушае права на працу, у МАП не проста ігнаруецца, але і падтрымліваецца, што падрывае аўтарытэт і руйнуе арганізацыю ў прынцыпе.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.