Вы тут

«Важная зацікаўленасць кіраўнікоў прадпрыемстваў»


На пасяджэнні Асіповіцкага райвыканкама з удзелам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі было разгледжана пытанне аб арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў арганізацыях да 100 чалавек.


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што галоўная задача такіх пасяджэнняў — не справаздачы аб праведзенай рабоце, а абмеркаванне праблемных пытанняў, перспектыў іх вырашэння. У якасці прыклада выбудоўвання работы з супрацоўнікамі на прадпрыемствах з невялікім калектывам прыводзіўся Асіповіцкі кансервавы завод. У сакавіку мінулага года прадпрыемства змяніла ўласніка. На момант набыцця завода ў яго штаце было 6 чалавек, на сённяшні дзень — больш за 90 супрацоўнікаў.

— Кіраўніком сюды прыйшоў малады хлопец. Мы бачым, як фарміруецца калектыў, як арганізавана праца, які заробак, рынкі збыту. Усё гэта ўвязана ў адзіны працэс, — адзначыў Ігар Сергеенка. — Ідэалагічная работа заключаецца не толькі ў тым, каб правесці масу мерапрыемстваў. Гэта клопат аб людзях, вытворчасці. Выхаваць патрыёта складана, калі дрэнна і абыякава адносіцца да пытанняў, якія ставяць перад намі людзі.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама азнаёміўся з работай аспіповіцкай гімназіі, дзе разам з педагагічным актывам абмеркаваў працэс цэнтралізаваных іспытаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.